BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску судзяць былога галоўнага следчага сталіцы, які 10 гадоў хаваўся ў Расіі

12.04.2016
У Мінску судзяць былога галоўнага следчага сталіцы, які 10 гадоў хаваўся ў Расіі
У Мінскім абласным судзе пачаўся працэс у дачыненні да былога намесніка начальніка папярэдняга следства ГУУС Мінгарвыканкама Георгія Жука.

Палкоўнік міліцыі абвінавачваецца ў тым, што ў 2005 годзе атрымаў хабар у 80 тысяч долараў (ч. 3 арт. 430 КК). Пасада кіраўніка тады была вакантнай, таму абавязкі начальніка выконваў Жук. Вядома, што ў гэтым жа годзе ён пайшоў на пенсію. На той момант яму было 50 гадоў.

Паводле версіі следства, супрацоўнік міліцыі ўзяў грошы ад прадпрымальніка, каб праверкі яго бізнесу спыніліся і крымінальная справа ў дачыненні да яго была спыненая. Вядома, што тры чалавекі, якія ўдзельнічалі ў перадачы хабару, ужо асуджаныя Вярхоўным судом.

Жук увесь гэты час хаваўся ў Расіі. Ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук. У 2015 годзе быў затрыманы на тэрыторыі РФ і ў кастрычніку экстрадаваны ў Беларусь і змешчаны ў СІЗА Віцебска.

Падсудны віну не прызнае. Сцвярджае, што прадпрымальнікі, якія праходзяць па справе як сведкі, далі супраць яго ілжывыя паказанні.

Генеральная пракуратура заявіла іск аб спагнанні з Жука 80 тысяч долараў — даходу, атрыманага злачынным шляхам.

Калі віна былога супрацоўніка МУС будзе даказаная, яму пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, піша "Наша Ніва" са спасылкай на БелаПАН.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео