BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мітрапаліт Павел просіць у Качанавай знішчыць гістарычныя дамы ў цэнтры Мінска

12.04.2016
Мітрапаліт Павел просіць у Качанавай знішчыць гістарычныя дамы ў цэнтры Мінска
nn.by
Духоўная асоба просіць чыноўніцу даць дазвол на выключэнне дамоў на адрасе вул. Вызвалення, 6, 6а і 8 са спісу гісторыка-культурнай спадчыны.

Пра гэта гаворыцца ў лісце мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла да віцэ-прэм’ера Наталлі Качанавай, датаваным 26 сакавіка, які кіраўнік Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч надрукаваў у сваім фэйсбуку.

«Паколькі яны не маюць ніякага гістарычнага значэння і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасці», — гэтак безапеляцыйна сцвярджае мітрапаліт Павел.

Другім пунктам Павел просіць правесці дэмантаж гэтых будынкаў без узнаўлення.

Справа ў тым, што 11 сакавіка падчас сустрэчы Паўла і Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўвалася пытанне аб будаўніцтве храма Уваскрасення, а таксама адміністрацыйных будынкаў Беларускага экзархата. Паўстаць яны мусяць акурат на месцы гэтых дамкоў па вуліцы Вызвалення.

Сапраўды, гэтыя будынкі на сёння знаходзяцца ў аварыйным стане, але ці нагода гэта для зносу? Пра гэта "Наша Ніва" спыталася ў мастацтвазнаўцы, эксперта ў гісторыі Мінска Сяргея Харэўскага.

«Гэтыя дамкі ўяўляюць горадабудаўнічую каштоўнасць. На працягу апошніх 25 гадоў іх ніхто не даглядаў. Іх адсялілі ў працэсе будаўніцтва мінскага метро.

Адзін з будынкаў знішчылі яшчэ раней. Заставалася два. Усе гэтыя гады яны былі без нагляду і свядома даводзіліся да аварыйнага стану. Кажуць, там ці то вецер дах зняў, ці то п’яніцы. Я не думаю, што п’яніцы палезуць на трэці паверх з інструментам.

Тры будынкі ўяўлялі паміж сабой цікавы комплекс. Не ўяўляюць гістарычнай каштоўнасці? Але паасобныя будынкі вакол Нотр-Дам дэ Пары нібыта таксама не ўяўляюць ніякай каштоўнасці, а разам ствараюць непаўторны ансамбль. Гэтак можна зруйнаваць палову Рыма, калі ісці такой логікай. У Вільні палову дамоў можна грохнуць.

Прападае ансамбль, прападае вуліца. Раней так зруйнавалі мастакоўскі будынак на вуліцы Дзімітрава. Потым знішчылі ўсю вуліцу Дзімітрава.

Увогуле, калі не лічыць помнікам дамы ХІХ стагоддзя, якія занесеныя ў спіс каштоўнасцяў, то мы скатваемся да прынцыпаў «падабаецца – не падабаецца, добры – кепскі».

Калі так падыходзіць, то і Траецкае прадмесце некалі было ў падобным выглядзе. Дык у тым і сэнс, што трэба зберагчы маштаб, ансамбль, планіроўку, захаваць асаблівасці рэльефу. Іх можна дыхтоўна адрэстаўраваць, навесіць ліхтары, пакрыць дахоўкай, уставіць вокны. Толькі такой логікай трэба кіравацца.

Нават кампазіцыйна дамы на вуліцы Вызвалення цікавыя: спачатку ішоў аднапавярховы, пасля – двух- і, ўрэшце, — трохпавярховы. Яны ўсярэдзіне вельмі адметныя, асіметрычныя сцены, сутарэнні.

Гэта правіна найперш Міністэрства культуры, якое не парупілася за 25 гадоў закансерваваць будынкі, закласці руберойдам. Атрымліваецца, што дэ-факта за стан будынкаў у нас ніхто адказнасці не нясе.

Цяпер жа пра гэтыя аб’екты мітрапаліт Павел, грамадзянін Расіі, пагаварыў асабіста з Лукашэнкам. Фактычна, ён атрымаў дазвол на тое, каб грохнуць дамкі і зрабіць «яшчэ красівшэ».

РПЦ не патрэбныя малыя будынкі, хто будзе будаваць аднапавярховікі ў тры вакны, ім патрэбныя аграмадзіны. Паводле новых праектаў, змяняецца непапраўна ландшафт, зменіцца маштаб усёй вуліцы».

Антон Астаповіч у фэйсбуку паведаміў, што рыхтуе зварот на імя Наталлі Качанавай, копіі будуць накіраваныя ў кантралюючыя органы, а таксама ў Беларускі экзархат.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео