BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мацкевіч напісаў Шуневічу...

10.04.2016 Сяргей Дубавец, Радыё "Свабода"
Мацкевіч напісаў Шуневічу...
Свой взгляд
Філосаф Уладзімір Мацкевіч напісаў адкрыты ліст міністру ўнутранных спраў Шуневічу, размясціў спасылку ў Фэйсбуку.

І заінтрыгаваў: "Ведаю, рэдкі чытач дачытае гэты ліст да сярэдзіны. Але я не магу ісці на ланцугу інформ-глабалізацыі і казаць твітэрным стылем і памерам".

Пасля гэтых слоў рэдкі зацікаўлены ў лёсах Бацькаўшчыны чытач не дачытае тэкст да канца. І не таму толькі, што ўсіх цікавіць працяг судовага казусу, калі трое міліцыянераў "апазналі" Мацкевіча на мітынгу ў той час, калі Мацкевіч быў у Польшчы. І не таму нават, што аўтар робіць пранізлівы аналіз дачыненняў міліцыі з беларускім грамадствам, прапануе разбурыць гэтую глухую сцяну недаверу і наладзіць грамадскі кантроль за дзейнасцю міліцыі. І не таму ўрэшце, што ліст месцамі чытаецца як добрая проза (мне чамусьці прыходзіў на розум Чэхаў).

Зараз, відаць, здзіўлю вас, калі скажу, чаму. Здзіўлю, бо "ўсё наадварот". Таму што — "многабукаф".

На рэдкасць знакавы для нашага часу тэкст.

Не буду абвяргаць згаданага Чэхава, які пісаў пра сцісласць — сястру таленту. Але тут у нас зусім не той выпадак.

Глядзіце. Мысленне чалавека не змянілася, як не змяняецца за стагоддзі чалавечая прырода. Сур’ёзныя, таленавіта напісаныя аналітычныя тэксты адлюстроўваюць сутнасць гэтага мыслення. На такіх тэкстах зараджаецца і фармуецца грамадская думка, іерархія аўтарытэтаў і само грамадства.

Даволі нечакана для сябе, чытаючы ліст Мацкевіча, я адчуў, што такіх тэкстаў у нас папросту няма. Ёсць нейкія фрагменты, але яны не становяцца падзеяй. І я адчуў, што даўно хочацца тэкстаў, якія б станавіліся падзеяй. Як "Адвечным шляхам" Абдзіраловіча ці "Незалежнасць — гэта..." Арлова. Проста фізічна хочацца разумных і таленавітых "многабукаф".

А чаму хочацца? Бо ці не ў адсутнасці такіх тэкстаў, як у перадумове, прычыніцца і адсутнасць у нас грамадства? Мода на "твітэрны стыль і памер" — толькі мода, бо ў "твітэрным стылі і памеры" не фармуецца супольнае мысленне, грамадская думка, іерархія аўтарытэтаў і самое грамадства.

Нічога не маю супраць усіх магчымых стылей і памераў, у тым ліку твітэрнага, але ён, які здольны нараджаць толькі супольныя мемы, не мусіць заступаць месца той інтэлектуальнай прасторы, дзе нараджаецца і самаўзнаўляецца грамадства.

Чаму я мяркую, што ў Беларусі так і адбываецца? Таму што назіраю непрыемны феномен — атрафацыю чакання тэкста-падзеі. Можа быць, само гэтае чаканне і ёсць той пяшчотны зачаткавы момант, калі адбываецца цуд, і літаральна з нічога ўзнікае чалавечая супольнасць, здольная на многае, калі не сказаць, на ўсё.

Пасля могуць быць доўгія дыскусіі, можа быць і расчараванне, але грамадства нарадзілася. Гісторыя зрушыла з мёртвай кропкі.

Калі публіка не чакае тэкста-падзеі, яна атамізаваная, яе нельга назваць грамадствам і калі называць народам, дык тым, які спіць.

Даўно заўважана, што з соцень тысяч заяўленых у твітэры дэманстрантаў на Плошчу выходзяць адзінкі. А тыя, хто выйшаў, у якасці матывацыі назавуць вам Уладзіміра Караткевіча ці пэўны тэкст-падзею, а не "твітэрны памер і стыль".

Тэкст становіцца падзеяй, калі пра яго паведамляюць СМІ, калі яго абмяркоўвае публіка і вакол узнікае грамадская дыскусія. Але перадумовай гэтага ёсць чаканне. У нас жа назіраецца адваротны працэс — мацней чуваць галасы тых — і з афіцыёзу, і з апазіцыі, — хто з усіх сіл не чакае нічога, прынамсі, нічога добрага. Пры гэтым спасылаюцца на "свет", дзе ідуць тыя ж працэсы і "твітэрны стыль і памер" перамог "традыцыйныя СМІ" (а гэта няпраўда).

Зараджэнне грамадства паўсюль адбывалася і адбываецца аднолькава, але ў кожнага на сваім шляху. Добры сейбіт пры гэтым з вялікай надзеяй і асцярогай глядзіць на інтэлектуальнае поле краіны. У нас сапраўды свой шлях і мы мусім дбаць пра кволае пачуццё супольнага чакання. Сцвярджаць адваротнае бессэнсоўна, бо для таго, каб у Беларусі ўзнікла грамадства, усё неабходнае ў нас ёсць.

Радыё "Свабода"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео