BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мінкульт адмовіў палове прэтэндэнтаў на статус "творчага працаўніка". Цяпер яны «дармаеды»

07.04.2016
Мінкульт адмовіў палове прэтэндэнтаў на статус "творчага працаўніка". Цяпер яны «дармаеды»
За восем месяцаў толькі 26 кандыдатаў атрымалі прафесiйны сертыфiкат творчага работніка, выдадзены адмысловай экспэртнай камісіяй.

Усім прэтэндэнтам на статус творчага працаўніка - а гэты статус пазбаўляе ад неабходнасці плаціць так званы «падатак на дармаедства» ў памеры 20 базавых велічынь — Міністэрства культуры нагадвае: калі за прэтэндэнта не паручыцца які творчы саюз, вагу будзе мець толькі прафесiйны сертыфiкат, выдадзены адмысловай экспэртнай камісіяй.

Фармальна дэкрэт «аб дармаедзтве» не закрануў творчых працаўнікоў. Аднак не плаціць падатак на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў можна толькі тым, хто ў творчым саюзе. Іншы варыянт - атрымаць прафесійны сертыфікат, паведамляе "Радыё Свабода".

Згодна з апублікаванай на сайце ведамства інфармацыяй, ад канца ліпеня мінулага году адбылося 10 пасяджэнняў камісіі па пацвярджэнні статусу творчага працаўніка. Разгледжана блізу паўсотні заяваў, з якіх задаволена толькі палова - такім чынам, толькі 26 кандыдатаў атрымалі адпаведны сэртыфікат. Астатнім параілі або спыніць далейшыя спробы, або ўдасканаліць сваё майстэрства.

Сярод забракаваных больш як двух дзясяткаў кандыдатаў - і малады мінскі мастак Вячаслаў Кліменка. Зрэшты, як кажа ён сам, чальцоў камісіі найменей цікавілі ягоныя працы. Эксперты чакалі справаздачы па колькасьці пэрсанальных выставаў і ўзнагародаў - а такімі рэчамі не заўсёды могуць пахваліцца нават спрактыкаваныя майстры.

Праігнараваўшы той факт, што Вячаслаў меў стыпендыю прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі, яму параілі паступіць у Акадэмію мастацтваў і праз год паспрабаваць шчасця наноў:

«Не хачу цяпер зводзіць усё да нейкага высвятлення адносінаў, але ў мяне праз два тыдні, 22 красавіка, у галерэі TUT.by распачнецца персанальная выстава, якой я хацеў бы прадэманстраваць на практыцы: вось вынікі маёй дзейнасці, якую эксперты не лічаць за нешта вартае. Думаю, што гэта будзе добрай падставай паразважаць, наколькі цывілізаваныя падыходы ў Беларусі да ацэнкі здольнасцяў творчых людзей», - гаворыць Васіль Кліменка.

Як вынікае з палажэння аб сертыфікаце творчага работніка, галоўныя патрабаванні да прэтэндэнта наступныя:

- вынікі творчай дзейнасці павінны быць новымі, якія не існавалі раней, з'яўляцца самастойнымі праявамі інтэлектуальных намаганняў;

- адносіцца да твораў літаратуры і мастацтва, іншых высілкаў у галіне культуры, мастацтва і культурнай творчай дзейнасці;

- павінны адпавядаць прафесійнаму мастацкаму ўзроўню вынікаў творчай дзейнасці;

- апублікаванне, выкананне, паказ, давядзенне да ўсеагульнага ведама спосабамі, якія робяць вынікі творчай дзейнасці даступнымі публіцы - не меней за два разы на год цягам апошніх трох гадоў;

- наяўнасць дзяржаўных узнагародаў, званняў ляўрэата, дыпламанта міжнародных, рэспубліканскіх, рэгіянальных культурных мерапрыемстваў і іншых заахвочванняў за творчую дзейнасць цягам апошніх трох гадоў.

У Міністэрстве культуры ўдакладняюць, што сертыфікат творчага працаўніка выдаецца бясплатна і дзейнічае пяць гадоў. Потым працэдуру давядзецца паўтарыць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео