BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці дапамогуць “вышымайкі” народнай культуры? (Фота)

22.03.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Ці дапамогуць “вышымайкі” народнай культуры? (Фота)
Акции / Фото
Сучасныя беларусы з’ехаліся ў Вязынку, каб гукаць вясну ў традыцыях нашых продкаў.

У многіх мясцінах Беларусі клікаць вясну пачыналі ўжо ад Стрэчання. Недзе ладзілі гуканне тады, калі прырода па-сапраўднаму абуджалася, і, як правіла, гэты абрад доўжыўся некалькі дзён. Абыйсціся без яго ніяк нельга было: нашы прашчуры верылі, што жывыя сілы зямлі прачнуцца толькі калі іх добра аб гэтым папрасіць.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пабывала на старадаўнім свяце, якое ў Вязынцы зладзілі Студэнцкае этнаграфічнае таварыства (СЭТ) і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Для нашых продкаў любое дзеянне, любы абрад мелі свой глыбокі сэнс. Карагоды, гульні, танцы – усё рабілася, каб "затанцаваць" вясну, наблізіць яе прыход, прыадкрываюць таямніцу спецыялісты.

Гуканне ў Вязынцы пачалося "перагукваннем" спеўных гуртоў з розных бакоў ракі. Дзяўчаты групкамі разыйшліся на адлегласць адна ад адной і загукалі: “Агу, Вясна! Агу, красна! А што ты нам прынесла?”

– Такія “перагукванні” вядомыя і ў традыцыйным побыце – як толькі з'яўляліся праталіны, дзяўчаты выходзілі на ўзвышша, залазілі на стрэхі і стагі сена, і гукалі вясну. Ім магла "адказваць" песняй кампанія з іншага боку вёскі ці нават з суседняга сяла. Песні рабілі вёскі жывымі. У галашэннях, што ўзніклі пасля Чарнобыльскай катастрофы, як метафара смерці сустракаюцца словы "На вясну ніхто не адгукаецца", – распавяла нам сябра Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Алена Ляшкевіч.

Абрадавыя песні, якія яшчэ называюцца вяснянкамі, адметныя вельмі працяглымі гукамі “гу-у-у” – адсюль, мабыць, і пайшла назва дзеі. Доўга цягнуць галосныя трэба, каб вясна іх добра пачула і хутчэй прыйшла.

Затым дзяўчаты ў прыгожых нацыянальных строях (кожны з іх быў адметным, пашытым уласнымі рукамі гаспадыні) сабраліся разам на ўзгорку і па чарзе завялі вяснянкі. Да спявачах далучыўся і ўзорны дзіцячы фальклорны ансамбль “Калыханка” з Міханавічаў пад кіраўніцтвам Ларысы Рыжковай.

Не перастаючы спяваць, дзяўчаты ўзяліся за рукі і павялі карагод па ўсёй тэрыторыі музея. Атрымаўся гіганцкі ланцуг, да якога далучаліся ўсе ахвотныя. Карагод кружыўся, сімвалізуючы сонца, якое паварочваецца на лета. Такім чынам усе госці свята змаглі спрычыніцца да сакральнай дзеі нашых продкаў.

– СЭТ выкарыстоўвае падчас сваіх гуканняў вясны "птушыную" сімволіку – птушачак з паперы, цеста. З імі гуляюцца, вешаюць на дрэвы, ядуць. Сёлета ў святкаванне быў уведзены новы элемент - падкіданне печыва-птушак на посцілцы. Мабыць, ён сустракаецца шмат дзе ў Беларусі, мне ж вядомы варыянт у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, дзе старэйшыя жанчыны падкідаюць, а дзеці ловяць, пакуль "птушачкі" ў палёце, – адзначыла Алена Ляшкевіч.

Тэму птаства падчас гукання вясны ў Вязынцы рознымі інтэрактывамі ўжо не першы год падтрымлівае і грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, каля стэнду якой заўсёды збіраецца асабліва шмат дзяцей.

На свяце працаваў кірмаш хэндмэйд-вырабаў: тут можна было знайсці і тканыя паясы, і гліняны посуд, і ўпрыгажэнні. Але многія скардзіліся на “кусачыя” кошты гэтай прадукцыі. Затое блінцы з тварагом і смятанай, пірог з капустай, боршч, гарбата і медавуха разляталіся на ўра!

А пасля былі старадаўнія беларускія народныя гульні і танцы пад жывую музыку. Удзельнічаць у іх таксама маглі ўсе, аднак наважваліся далёка не многія: не кожны мог з першага разу засвоіць часам даволі мудрагелістыя танцавальныя рухі.

Мабыць, для большасці наведвальнікаў, якіх сёлета ў Вязынку прыехала некалькі соцень, гэта была проста магчымасць у добрае веснавое надвор’е выехаць на прыроду і адпачыць. Ды і чаму б не сумясціць гэта з карагодамі і спробай наколькі магчыма акунуцца ў атмасферу беларускіх традыцый? Заўважана: з году ў год на этнаграфічнае свята з’язджаюцца не выключна “адэпты” беларускіх традыцый, а ўсё больш звычайныя людзі – рускамоўныя, даволі далёкія ад народнай культуры ў штодзённым жыцці. Але добра тут усім.

– З модай на “вышымайкі” стала больш тых, хто цікавіцца беларушчынай. Але колькасць сур'ёзна зацікаўленых людзей, якія б гатовыя былі ахвяраваць свой час дзеля валанцёрскай працы ў СЭТ, не павялічылася, – заўважыла Алена Ляшкевіч. – Можа быць, у чымсьці мае рацыю Сяргей Дубавец. Хаця я заўсёды казала й застаюся на пазіцыі, што няхай лепш чалавек цікавіцца павярхоўна, чым не цікавіцца ніяк.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео