BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Расія можа забараніць любому замежніку ўезд у Беларусь

22.03.2016
Расія можа забараніць любому замежніку ўезд у Беларусь
18 сакавіка ў Беларусь не пусцілі фронтмэна ўкраінскага гурта “Фіолет” Сяргея Мартынюка.

Тры канцэрты з-за гэтага былі сарваныя. Беларускія памежнікі сказалі Мартынюку, што ён неўязны ў Расію. А значыцца, і ў Беларусь, якая ўваходзіць разам з РФ у так званую саюзную дзяржаву. 

“Ёсць пагадненне ў межах саюзнай дзяржавы, яно тычыцца работы з асобамі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі ці тэрыторыю Расіі. Таму існуюць пэўныя абмежаванні, якія распаўсюджваюцца і на нашай, і на расійскай межах”, — тлумачыць сітуацыю прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Адпаведна, калі Беларусь забараняе некаму ўезд, то чалавек з-за гэтага не зможа легальна трапіць у Расію.

Тым часам у РФ паднялася чарговая хваля за тое, каб забараніць уезд дзеячам украінскай культуры. Грамадзяне ствараюць петыцыі, расійскія дэпутаты нярэдка выказваюцца на гэты конт. У першую чаргу, гутарка пра Святаслава Вакарчука з гурта “Океан Эльзи” і Уладзіміра Зяленскага з “Квартала 95”. 

Таксама ад расіян масава дастаецца Настассі Прыходзька, Руслане, якая не аднойчы выступала ў шоу на беларускіх каналах, і Алегу Скрыпку з “Вопляў Відоплясова” — таксама частаму госцю ў Беларусі. І вельмі дзіўна, што Расія раптам узялася за саліста пакуль не настолькі папулярнага гурта “Фіолет”.

Дарэчы, уласныя чорныя спісы ўжо склала Украіна. Сёлета ў канцы лютага стала вядома, што ўезд забаранілі папулярнаму беларускаму музыку Максу Каржу. Здарылася гэта з-за таго, што ён не так даўно гастраляваў у Крыме.

Праблема з базамі дадзеных, якімі карыстаюцца памежнікі, падымаецца не ўпершыню. Разабрацца ў сітуацыі няпроста. Той жа Сяргей Мартынюк з гурта “Фіолет” так і не зразумеў, чаму яго зрабілі неўязным у Расію.

 “Ён ніколі там не быў і быць не планаваў”, — паведамляе менеджар гурта Марына Храмых.

Тым не менш, менеджар увайшла на сайт Федэральнай міграцыйнай службы РФ, дзе можна праверыць, на якіх падставах грамадзяніну забаронены ўезд у Расію. Калі Марына запоўніла форму на сайце, то аказалася, што… прэтэнзій да Сяргея Мартынюка няма. Праўда, сайт ведамства папярэджвае, што для атрымання юрыдычна значнай інфармацыі трэба высылаць афіцыйны запыт, піша "Еўрарадыё"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео