BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лявон Вольскі збірае грошы на працяг “Грамадазнаўства”

22.03.2016
Лявон Вольскі збірае грошы на працяг “Грамадазнаўства”
Лявон Вольскі звярнуўся да прыхільнікаў з заклікам дапамагчы ў стварэнні другой часткі альбома “Грамадазнаўства”, які паводле шматлікіх меркаванняў стаўся адным з лепшых запісаў у дыскаграфіі музыкі.

“Дарагія сяброўкі, шаноўныя сябры! Вельмі рэдка я звяртаўся да вас па дапамогу, але цяпер акурат такі момант, калі гэта неабходна. Альбом “Hramadaznaūstva. Volski”, мне падаецца, патрабуе працягу. І час гэтага працягу надыйшоў. Ёсць усё – песні, задумы, крэатыў, віленская студыя Снорэ Бэргеруда. Няма толькі фінансавага складніку працэсу, кажучы наўпрост – грошай. Вось так здараецца – раней неяк знаходзіліся, а цяпер – ну, ніяк. Хто колькі можа, мы будзем удзячныя ўсім за любую дапамогу! Бо талака – вялікая сіла, з ейнай дапамогай можна і вёску збудаваць, і альбомам народ парадаваць. І гэта будзе наш з вамі агульны альбом, там будзе часцінка кожнага, хто дапамог у ягоным стварэнні. Загадзя дзякую і спадзяюся на разуменне і дапамогу!”, - звярнуўся да прыхільнікаў музыка.

Альбом “Грамадазнаўства” атрымаў ўзнагароду “Альбом году” на музычнай прэміі Rock Profi (па галасах беларускіх музыкаў) і быў намінаваны на “Лепшы рок-альбом” і “Лепшы беларускамоўны альбом” паводле прэміі Experty.by.

Разам са стартам кампаніі адбылася прэм’ера відэаканцэрта “Вільня. Воля. Вольскі.”, знятага падчас канцэртнай прэзентацыі першай часткі “Грамадазнаўства” у кастрычніку 2014. Падтрымаць праект можна праз сайт www.lavonvolski.com.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео