BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Тэорыя змовы” Уладзіслава Ахроменкі выйшла па-украінску

16.03.2016
“Тэорыя змовы” Уладзіслава Ахроменкі выйшла па-украінску
Раман Уладзіслава Ахроменкі “Тэорыя змовы” выйшаў у 2011 годзе і выклікаў вялікую цікавасць у чытача. У наступны год кніга трапіла ў шорт-ліст літаратурнай прэмія імя Ежы Гедройца.

Сам Ахроменка, хоць і жыве ва Украіне 18 гадоў, лічыць сябе выключна беларускім пісьменнікам.

– Я 18 гадоў жыву ва Украіне і гэта дае падставы некаторым украінскім сябрам-пісьменнікам запісваць мяне ва ўкраінскія пісьменнікі, які піша беларускай. Я вельмі паважаю Украіну і ўкраінскую літаратуру. Але я ўсё ж такі беларускі пісьменнік. Нават калі я буду жыць у Камбоджы, ці на Шры Ланцы, ці ў Індыі, я ўсё адно буду пісаць беларускай, і напісанае будзе суб’ектам беларускай літаратуры, адпаведна не камбаджыйскай, не ланкійскай і не індыйскай, - заўважыў у каментары «Радыё Рацыя» Уладзіслаў Ахроменка.

Пераклад рамана зрабілі Вольга Ахроменка і Дзмітрый Шчарбіна. Прадмову да кнігі напісаў вядомы украінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец.

Мяркуецца, што раман “Тэорыя змовы” будзе прэзентаваны ўкраінскай публіцы на мастацкім фестывалі “і”, які пройдзе ў Тэрнопалі 6-8 траўня.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео