BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Падатак для Алексіевіч: будзе рашэнне — будзе вызваленая, не будзе — заплаціць

16.03.2016
Падатак для Алексіевіч: будзе рашэнне — будзе вызваленая, не будзе — заплаціць
Радыё Свабода
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Мінску гатовая выканаць рашэнне ўрада аб вызваленні ад выплаты падатку з Нобелеўскай прэміі пісьменніцу Святлану Алексіевіч, калі яно будзе прынятае.

Пра гэта заявіла намеснік начальніка інспекцыі Галіна Гурыновіч, піша "Наша Ніва" са спасылкай на БелаПАН.

«Калі да нас паступіць рашэнне ўрада аб вызваленні ад выплаты падатку з Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч, мы яго, вядома, выканаем, — сказала яна на прэс-канферэнцыі 16 сакавіка ў Мінску, адказваючы на пытанне БелаПАН. — Будзе рашэнне — будзе вызваленая, не будзе — заплаціць».

«Я думаю, што падатковую дэкларацыю яна падасць. Людзі такога рангу звычайна даходаў не хаваюць, усё ў іх адкрыта і празрыста, яны ніколі не ўхіляюцца ад выплаты падаткаў», — дадала Гурыновіч.

Раней у МПЗ заяўлялі, што пытанне аб падаткаабкладанні Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч будзе вырашацца ў агульным парадку, калі не з'явіцца асобны ўказ прэзідэнта.

Сума прэміі, атрыманай пісьменніцай, — «гэта ўзаемаадносіны Алексіевіч і падатковых органаў», і ў яе ёсць права, як і ва ўсіх грамадзян, да 1 сакавіка 2016 года падаць падатковую дэкларацыю, у якой пазначыць у тым ліку суму прэміі, і заплаціць падаходны падатак, стаўка якога складае 13%, заявіў 10 снежня прэс-сакратар МПЗ Сяргей Шкут.

Ён адзначыў, што льгот, якія тычацца Нобелеўскай прэміі, у беларускім Падатковым кодэксе няма — ёсць толькі льготы ў адносінах да дзяржаўных і прэзідэнцкіх прэмій. Існуе магчымасць устанаўлення індывідуальных падатковых ільгот указам прэзідэнта, але гэта не ўваходзіць у кампетэнцыю МПЗ, дадаў прэс-сакратар.

Першыя прэміі Фонду Нобеля, створанага ў 1900 годзе з пачатковым капіталам у 31,6 млн. шведскіх крон (у цяперашніх цэнах гэта прыкладна 1,65 млрд. крон), складалі 150 тыс. крон. Цяпер прэмія складае 8 млн. крон, або 953 тыс. долараў ЗША.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео