BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч атрымаў позву ў суд за ўдзел у акцыі, на якой не быў

10.03.2016
Уладзімір Мацкевіч атрымаў позву ў суд за ўдзел у акцыі, на якой не быў
Фота: Фэйсбук Уладзіміра Мацкевіча
Уладзімір Мацкевіч атрымаў позву ў суд Цэнтральнага раёна Мінска, дзе будзе разглядацца пачатая супраць яго адміністрацыйная справа за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 15 лютага.

Пра гэта філосаф і метадолаг паведаміў у сваім Фэйсбуку.

Уладзімір Мацкевіч расказаў карэспандэнту Свабоды, што на мітынгу ён не быў.

«Я наогул не хацеў ісці на гэты суд, бо мяне там не было. Але тут яны прыслалі новую позву. Я не ведаю, чаму позва прыйшла мне, бо я там не быў. Як звычайна, відаць, выклічуць сведкаў-міліцыянтаў, якія скажуць, што бачылі мяне, ды і ўсё. Я думаю, што яны проста папаўняюць такім чынам бюджэт. Раней былі такія выпадкі, калі я проста ігнараваў такія позвы і нікуды не хадзіў. Звычайна нічога і не адбывалася. А тут і па тэлефоне мяне даставалі, і СМС прыслалі, калі я не браў позву на пошце. Напэўна, давядзецца пайсці на гэты суд», — сказаў Мацкевіч.

Раней Мацкевіча выклікалі да следчага, і калі філосаф не з'явіўся, то быў складзены пратакол за нез'яўленне па позве.

«Наш суд вядома які: раней яны асуджалі аднарукага за хлапкі рукамі, нейкага нямога за тое, што лаяўся матам. Цяпер за ўдзел у акцыі, на якой не быў», — адзначыў Уладзімір Мацкевіч.

Як паведамлялася, учора суд Цэнтральнага раёна сталіцы вынес шэраг абвінаваўчых прысудаў на адрас удзельнікаў мітынгаў прадпрымальнікаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео