BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ААН ладзіць у Мінску міжнародную канферэнцыю па смяротным пакаранні

10.03.2016
ААН ладзіць у Мінску міжнародную канферэнцыю па смяротным пакаранні
Сёння ў Мінску адкрываецца міжнародная канферэнцыя па праблеме смяротнага пакарання.

Мерапрыемства арганізавана прадстаўніцтвам ААН у Беларусі і Міністэрствам замежных спраў пры фінансавай падтрымцы брытанскага пасольства, паведамляе "Радыё Свабода".

Для ўдзелу ў канфэрэнцыі запрошаны эксперты з шэрагу краін. У тым ліку ў форуме возьме ўдзел адмысловы прадстаўнік Еўразвязу па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс, які напярэдадні прыехаў з візітам у Беларусь. Таксама ў канфэрэнцыі возьмуць удзел спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні, старшыня камітэту па замежных справах Палаты дэпутатаў Чэхіі Карэл Шварцэнберг, пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб, прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, прадстаўнікі беларускага ўраду, Беларускага Хельсінскага камітэту.

За ўсю гісторыю незалежнай Беларусі было вынесена 406 смяротных прысудаў, прычым два апошнія — за няпоўныя два месяцы гэтага года. Адзін з іх быў вынесены 15 лютага, у дзень зняцця Еўразвязам санкцый у дачыненні да Беларусі, нягледзячы на тое, што ў рашэнні Рады ЕЗ аб зняцці санкцый асобным радком гаворыцца пра неабходнасць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне як першага кроку да яго поўнай адмены.

Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, дзе ўжываюць смяротнае пакаранне. Гэта адна з прычын, чаму Беларусь не ўваходзіць у Раду Еўропы, адзначаюць у праваабарончым цэнтры «Вясна», прадстаўнікі якога ўжо шмат гадоў вядуць кампанію супроць ужывання ў Беларусі смяротнага пакарання. Адметна, што арганізатары міжнароднай канферэнцыі ў Мінску праваабаронцаў з «Вясны» не запрасілі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео