BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тыднёвіку беларусаў у Польшчы “Ніва” – 60 гадоў

08.03.2016
Тыднёвіку беларусаў у Польшчы “Ніва” – 60 гадоў
Фота: "Радыё Рацыя"
На працягу 60-ці гадоў здараліся праблемы, змяняліся ўмовы, прыходзілі і адыходзілі людзі, але заўжды самым важным быў чытач.

З часу заснавання газеты да сённяшняга кожны галоўны рэдактар газеты ставіў перад сабой задачу задаволіць чытача, падтрымліваць беларускасць, кажа ў размове з «Радыё Рацыя» галоўны рэдактар „Нівы” Яўген Вапа.

Яўген Вапа: «Вельмі важным з’яўляецца колькасць тэмаў, якія падказваюць людзі. Менавіта з тых кантактаў вынікае пра колькі справаў мы яшчэ не сказалі, пра колькі справаў мы яшчэ не напісалі, колькі справаў згубілася па дарозе. Але ў такім выпадку, як наш, трэба паказваць увесь арэал – ад Сямятыч, Драгічына па Новы Двор, Дуброву Беластоцкую. Вельмі важным было, што беларускі арэал – гэта не адзін ці два паветы. Маем зараз у “Ніве” матэрыялы даволі сістэматычна, якія паказваюць тую прастору, на якой мы пражывалі, на якой мы пражываем яшчэ, у якой усё ж такі не патухла беларускае жыццё. Маем сувязі з незаніклым зусім працэсам дыялекта беларускай мовы на Беласточчыне, інакш гавораць людзі на поўдні, інакш у паласе Нарва, Нараўка, інакш яшчэ Гарадок, Саколка ці Дуброва. “Ніва”, як тыднёвік беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, яднае і будуе агульнабеларускую тоеснасць. Тое, што беларуская меншасць у Польшчы запісвалася ў перапісах пад Дарагічынам і пад Бобрай, то гэта вынік таго, што беларускае слова, літаратурная мова, якая была закладзена, мы можам дыскутаваць адносна таго, якая была б лепшая, але маем літаратурную мову, як фактар яднальны на прасторы, дзе адбываецца абстрактнае інтэлектуальнае мышленне. Бо для развіцця мовы, для развіцця нацыі, нацыя павінна думаць у абстрактных катэгорыях. Літаратурная мова дае чалавеку інструменты, якімі ён можа думаць і апісаць у катэгорыях абстракцый».

Вера Валкавыцкая: “Ніва”, як грамадска-культурны тыднёвік беларусаў Польшчы, яна для гэтых беларусаў была арганізавана, каб пісаць пра іх, каб пісаць пра іх дасягненні і пра іх недахопы, каб іх бараніць, каб гэтую культуру падтрымліваць, каб сабіраць, каб мабілізаваць да працы на гэтай ніве. Нам вельмі залежала, каб людзі прымалі “Ніву”, як сваю родную газету. Я нават памятаю такі момант, што дзесь-хтось прыслаў і там хіба на пачатку: “Ай гэтая беларуская мова, адкуль яна ўзялася?”. Я памятаю вось такі загаловак дала: “Не, вы дрэнна думаеце”, аправяргаючы думку, што з’явілася недзе і невядома адкуль яна. Гэта мова, і там таксама я мудрагельствую, што яна ў Вялікім Княстве Літоўскім выкарыстоўвалася».

Яўген Мірановіч: «Паспрабавалі мы звярнуцца ў бок такога гарадскога ўжо чытача, пачалі пісаць пра праблемы, якія датычаць гэтага асяроддзя, больш пра палітыку, больш пра гісторыю, больш пра культуру. У пэўным сэнсе занядбалі тыя вясковыя тэмы, пісалі пра вёску, але мелі свядомасць, што чытачоў на вёсцы штораз менш і менш. Гэта бачна і па колькасці “Нівы”, якая прадавалася на вясковых поштах – колькасць памяншалася. Таму змена тэматыкі рашуча наступіла на пачатку 90-х гадоў».

Першы нумар тыднёвіка „Ніва” з’явіўся ў продажы 4-га сакавіка 1956 года. Цяпер тыднёвік выходзіць кожны чацвер тыражом каля паўтары тысячы асобнікаў. Выданне даступнае таксама ў інтэрнэце.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео