BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сяргей Міхалок: Кіраўніцтва Мінгарвыканкама запрасіла вярнуцца на Радзіму

29.02.2016
Сяргей Міхалок: Кіраўніцтва Мінгарвыканкама запрасіла вярнуцца на Радзіму
Лідар гурту Brutto Сяргей Міхалок размясціў у сеціве відэазварот, у якім распавядае пра размову з чыноўнікамі наконт канцэрта ў Мінску.

«Кіраўніцтва Мінгарвыканкама ўрачыста запрасіла, ветліва прыняло нашага прадзюсара Антона, - узрушана кажа Міхалок. - Яму паціснулі руку і сказалі, што ўжо даўно чакаюць гурт Brutto ў горадзе-героі Мінску.

Мяне, Зелю (актрыса Святлана Зелянкоўская, жонка Міхалка) і Макара (сын Святланы і Сяргея) запрасілі вярнуцца на Радзіму і разам будаваць новую дэмакратычную еўрапейскую Беларусь. Мы прайшлі праверку ўсіх сілавых структур і ведамстваў, праверку тэкстаў і ідэалогій, і о цуд, да Brutto няма прэтэнзій, Brutto - чысты дыямент».

Тым не менш, Сяргей адзначае, што засталіся яшчэ людзі ў акулярах, якія не разумеюць, наколькі важна для сучаснай Беларусі правесці канцэрт яго гурту. Музыка прапануе ім не чакаць загадаў зверху і тэлефанаванняў кіраўніцтва, а проста паставіць свае рэзалюцыі і пячаткі на неабходных дакументах. Бо, маўляў, канцэрт Brutto ў Мінску ўжо не спыніць. З чым Міхалок і віншуе сваіх прыхільнікаў.

Раней паведамлялася, што дакументы на выступ музыкаў у Палацы cпорту пададзеныя на 27 мая. Але гастрольнае пасведчанне дагэтуль не атрыманае, паведамляе "Еўрарадыё".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео