BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларус Парфянкоў арыштаваны ў Кіеве, яму пагражае да 4 гадоў турмы

23.02.2016
Беларус Парфянкоў арыштаваны ў Кіеве, яму пагражае да 4 гадоў турмы
В Украине
intex-press.by
Васіль Парфянкоў арыштаваны ў Кіеве за ўдзел у разгроме расійскага банка.

Камандзір добраахвотніцкага атраду «Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў», байцом якога з'яўляецца Васіль Парфянкоў, пагражае падпаліць установы, звязаныя з расійскімі банкамі, калі беларуса ня выпусцяць на волю.

Цягам мінулых сутак у інтэрнэце з'явілася відэа, на якім бачна, як беларус Васіль Парфянкоў, які нядаўна атрымаў украінскае грамадзянства, удзельнічае ў пагроме аддзялення «Альфа-банку» ў Кіеве.

У відэасюжэце бачна, што ў пагроме ўдзельнічае каля 10 чалавек у вайсковай форме, а таксама некалькі чалавек у цывільным. У адным з удзельнікаў пагрому можна ўбачыць падабенства з Васілём Парфянковым.

Васіль Парфянкоў — баец Добраахвотніцкага корпусу АУН («Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў»). Яго камандзір Мікола Каханіўскі сказаў Свабодзе:

«Васіль не зрабіў ніякага разбою, ён дзейнічаў паводле ўказання свайго камандзіра, гэта значыць мяне. Я ўзяў на сябе адказнасць за гэтую акцыю», — сказаў спадар Каханіўскі, які цяпер рыхтуе заяву аб прызнанні Васіля Парфянкова палітычным вязнем.

Добраахвотны рух, да якога належыць Васіль Парфянкоў, публічна абвясціў у Кіеве акцыю па знішчэнні расійскага бізнесу.

Як кажа камандзір, згодна з планам байцы ягонага атрада «пабілі» офіс Рыната Ахметава, разграмілі офіс расійскага «Альфа-банку» і пабілі вітрыны ў офісе «Сбербанка России».

«Такім спосабам мы абвясцілі пратэст супраць гэтых устаноў, якія зарабляюць грошы на крыві ўкраінцаў. Атрымліваецца, што мы ваюем з Расіяй, а Расія ў нас тут зарабляе грошы. Гэта недапушчальна. Мы афіцыйна абвяшчалі пра гэтую акцыю і выканалі тое, пра што сказалі. Васіль быў актыўным удзельнікам акцыі. Учора яго арыштавалі. Мы, Добраахвотніцкі корпус АУН, будзем за яго змагацца. Я раблю заяву, якая сёння будзе распаўсюджаная. Мы працягнем барацьбу за свайго пабраціма. І мы абавязкова яго вызвалім», — кажа Каханіўскі.

Паводле Міколы Каханіўскага, Васіль Парфянкоў — адзіны, каго затрымалі ў сувязі з пагромамі.

«Са словаў адваката, які дадзены Васілю дзяржавай, яго абвінавачваюць паводле 296 артыкула, 2 частка Крымінальнага кодэксу Украіны, у хуліганстве, зьдзейсненым групай асобаў. За гэта яму пагражае да чатырох гадоў. Зараз мы збіраем інфармацыю, звязваемся са следчым і з адвакатам. Магчыма, будзем браць іншага адваката. Зразумела, што мы прызнаём Васіля Парфянкова палітычным вязнем і будзем за яго змагацца. Калі дзяржава яго не адпусціць, то мы арганізуем падпалы расійскіх банкаў. Васіль ваяваў за Украіну так, як гэта разумеў. Ён ваяваў на фронце, у тыле як грамадзкі актывіст. Я думаю, што дзяржава схамянецца і спыніць тэрор супраць добраахвотніка», — упэўнены Каханіўскі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео