BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сёння - Сусветны дзень роднай мовы

21.02.2016
Сёння - Сусветны дзень роднай мовы
21 лютага адзначаецца Сусветны дзень роднай мовы.

Рашэнне адзначаць гэты дзень, каб абараніць моўную і культурную разнастайнасць свету, было прынятае на 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года. Беларусь — адна з краінаў, якая адзначае гэты дзень, як на афіцыйным дзяржаўным, так і на неафіцыйным узроўні, паведамляе "Еўрарадыё".

Беларуская мова з’яўляецца мовай тытульнай нацыі нашай краіны, аднак паводле перапісу насельніцтва 2009 года толькі 53% грамадзян назвалі яе роднай. У параўнанні з перапісам 1999 года колькасць такіх асобаў скарацілася на 20%. Яшчэ меней нашых суайчыннікаў называюць беларускую мовай штодзённых зносінаў.

У 2009 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў у пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА) залічыла беларускую мову ў пералік загрожаных моваў. Такі статус набываюць мовы, якія выходзяць з ужытку праз спыненне выкарыстання носьбітамі і перадачы наступнаму пакаленню і скарачэнне колькасці галінаў зносінаў у іх.

Тым не менш грамадскія арганізацыі і ініцыятывы, якія займаюцца развіццём і папулярызацыяй беларускай мовы, бачыць пазітыўныя тэндэнцыі. Як адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН старшыня “Таварыства беларускай мовы” Алег Трусаў, за апошні год абылося пашырэнне ўжытку беларускай у сферы адукацыі — павялічылася колькасць гадзінаў на вывучэнне мовы ў школе, з’явіліся моўныя факультатывы. На беларускай мове загаварылі прадстаўнікі бізнесу і спорту, да мовы тытульнай нацыі звярнуўся міністр замежных справаў Уладзімір Макей і ўсё яго ведамства.

Алег Трусаў таксама адзначае, што прыхільнасць да беларускай мовы, асабліва ў Мінску і ў буйных гарадах значна павялічылася. Пра гэта сведчыць поспех кампаніі “Мова нанова”, а таксама вялікая колькасць рэкламы па-беларуску.

З негатыўных тэндэнцыяў спецыяліст адзначае масавае закрыццё беларускамоўных школ, а таксама праблемы з доступам да беларускамоўнага навучання ў большасць гарадоў краіны.

Трусаў мяркуе, што ў беларускай мовы на цяперашнім этапе добрыя перспектывы, калі захаваецца незалежнасць краіны і не будзе ўкраінскага сцэнарыя. “Сітуацыя з мовай захаваецца і ўмацуецца, калі не будзе вайны, наўпроставай канфрантацыі з “усходнім братам”, які надзвычай нервова рэагуе на любыя, нават самыя дробныя, праявы беларускасці”, — сказаў старшыня ТБМ.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео