BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Як знялi сацыяльнае кіно ў “сацыяльна арыентаванай” дзяржаве

18.02.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Як знялi сацыяльнае кіно ў “сацыяльна арыентаванай” дзяржаве
ulej.by
Беларусы збіраюць грошы на краўдфандынгу, каб выпусціць фільм з удзелам людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Сацыяльная драма “Душы мёртвыя”, што распавядае пра беларускае прадпрыемства, супрацоўнікамі якога з'яўляюцца людзі з інваліднасцю, фільм-рэкардсмен. 28-хвілінная стужка зняты адным планам (без паўз, дубляў, мантажу) на працягу дня 26 студзеня 2016 года – так доўга адным планам у Беларусі яшчэ не здымалі. У здымках акрамя прафесіяналаў прынялі ўдзел 13 непрафесійных акцёраў з сур'ёзнымі формамі інваліднасці, усяго ж над карцінай працаваа каля паўсотні чалавек.

– Мне ніколі не даводзілася стасавацца з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Калі паступіла прапанова зняць сацыяльнае кіно, захацелася зрабіць нейкую “жэсць”. А ў выніку я зірнуў на самога сябе і зразумеў, што баюся іх, як і любы чалавек, - расказаў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” рэжысёр фільма Віктар Красоўскі. – Мы ў фільме гэта не закраналі, але цяпер я мяркую, што ад грамадства патрабуецца не падтрымка, а хай бы яно думала, як прыняць і адаптаваць такіх людзей.

– Яны ўсё роўна іншыя, хочацца да іх цягнуцца. А з іншага боку – страшна, - дадае сцэнарыст Сяргей Анцалевіч.

Здаецца, праца над сацыяльнай драмай “Душы мёртвыя” моцна закранула саміх стваральнікаў, якія гэтага не чакалі. Падчас прэс-канферэнцыі ў Прэс-клубе ім не заўсёды хапала слоў, каб выразіць свае пачуцці.

– Раней спартанцы, калі ў немаўляці былі адхіленні, скідвалі яго з гары. Але паколькі людзі цяпер жывуць у цывілізаваным грамадстве, яны гэтых пачуццяў баяцца і пачынаюць хаваць за міласэрнасцю. І атрымліваецца тое, што мы цяпер бачым: так, мы будуем пандусы, але саміх людзей адсоўваем падалей, каб не сутыкацца з імі, - гаворыць рэжысёр.

Хаця ў самой стужцы гэтага няма, перад аўтарамі стаялі перадусім мастацкія задачы, а не маральныя. Стваральнікі фільма кажуць, што яны не збіраліся прымусіць гледачоў плакаць, але твор падштурхне іх паглядзець на сябе збоку і задумацца.

Па словах рэжысёра, людзям з абмежаванымі магчымасцямі не падабаецца кіно пра ўласныя праблемы.

– Тое, што яны інваліды, - не галоўнае. У нашым фільме галоўныя героі – гэта “нармальныя” людзі са сваімі страхамі і цынічным стаўленнем да іншых. Мы пісалі сцэнар з сябе.

Для стварэння фільма аўтары склаліся па 250 долараў. На постпрадакшн (у які ўвойдуць агучка, колеракарэкцыя, камп'ютарная графіка, прамоўшн і ўдзел у фестывалях) трэба назбіраць яшчэ як мінімум дзве тысячы. Зрабіць гэта разлічваюць на краўдфандындынгавай платформе "Улей" за 50 дзён. Хоць у такой ідэі дастаткова скептыкаў, маўляў, у Беларусі не вельмі развітая традыцыя грамадскага ўдзелу ў стварэнні кіно, ды і ўвогуле мы не прывыклі аддаваць свае грошы на сумнеўныя праекты. Але стваральнікі фільма запэўніваюць, што ўжо набілі гузакоў на папярэдніх праектах і да “Душаў мёртвых” падыйшлі падрыхтаванымі.

– Пры планаванні здымак мы адразу паставілі сабе задачу, што краўдфандынг стане часткай тэхналагічнага працэсу. Гэта спосаб развіцця незалежнага беларускага кіно. Напрыклад, некаму падабаюцца камедыі – будуць скідвацца на камедыі, то бок, набываць загадзя квіткі на фільм, які яшчэ не зняты, - такі сучасны спосаб вытворчасці. Гэта нармальна. Крыху з будучыні. Беларусы прывыкнуць, яны хутка адаптуюца, - расказаў прадзюсар фільма Леанід Каліценя.

Па яго словах, ад дзяржаўнай падтрымкі праекта каманда аўтараў адмовілася свядома.

– Па-першае, наколькі я ведаю сістэму дзяржаўнага фінансавання кіно, там толькі працэдура падачы заяўкі доўжыцца год. Для параўнання скажу, што ў нас увесь здымачны перыяд заняў паўтара месяца. Па-другое, там на адно месца прэтэндуе каля 17 праектаў. Па-трэцяе, тры гады таму фільм “Мы, браты” наогул забраў ўвесь гадавы бюджэт і ніхто нічога не атрымаў.

На думку прадзюсара, пры такіх умовах няма сэнсу марнаваць столькі намаганняў, каб атрымаць грошы ад дзяржавы, а лепш папрасіць падтрымкі ў людзей.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео