BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гомельскі фрылансер атрымаў са жлобінскай міліцыі адразу два пратаколы за «незаконны выраб прадукцыі

14.02.2016
Гомельскі фрылансер атрымаў са жлобінскай міліцыі адразу два пратаколы за «незаконны выраб прадукцыі
Прадстаўнікі ўлады ці праваахоўных структур яшчэ ніводнага разу не заявілі, што ў сюжэтах Кастуся Жукоўскага ўтрымліваецца няпраўда ці паклёп, але працягваюць пераслед журналіста.

Кастусь Жукоўскі 13 лютага атрымаў па пошце адразу два адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя ў дачыненні яго супрацоўнікамі Жлобінскага РАУС. Гаворка зноў ідзе пра парушэнне артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб прадукцыі СМІ. У дадзеным выпадку жлобінская міліцыя мае прэтэнзіі да двух сюжэтаў пра рэгіён, якія выйшлі ў эфіры тэлеканалу «Белсат» - пра паміраючую вёску і эканамічныя праблемы на прамысловым гіганце – Беларускім металургічным заводзе.

Прадстаўнікі ўлады ці праваахоўных структур яшчэ ніводнага разу не заявілі, што ў сюжэтах утрымліваецца няпраўда ці паклёп, разам з тым, яны працягваюць пераследаваць журналістаў, якія паказваюць існуючыя праблемы.

Позвы ў суд Кастусь Жукоўскі пакуль не атрымліваў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Таксама на ім зараз «вісіць» аналагічны пратакол па артыкуле 22.9 КаАП, складзены Веткаўскім РАУС за відэаздымкі пра эканамічныя праблемы на ткацкай фабрыцы і масласырзаводзе.

У лютым фрылансер ужо атрымліваў спагнанне за прафесійную дзейнасць: суд Буда-Кашалёўскага раёну пакараў яго штрафам у 40 базавых велічынь - 8 млн. 400 тыс. рублёў. У райцэнтры па просьбе мясцовых жыхароў журналіст здымаў відэа пра праблемы на масласырзаводзе, працаўнікоў якога адправілі ў адпачынак за свой кошт. А пасля міліцыя склала пратакол за журналісцкую дзейнасць.

14 студзеня Калінкавіцкі раённы суд аштрафаваў Кастуся Жукоўскага на 35 базавых велічыняў (7 мільёнаў 350 тысяч рублёў) за парушэнне артыкулу 22.9 КаАП.

20 студзеня суд Кармянскага раёна таксама пакараў фрылансера штрафам на 30 базавых велічынь (6 мільёнаў 300 тысяч рублёў).

Нагадаем, 4 лютага ў судзе Савецкага раёна Гомеля разглядалася чарговая адміністрацыйная справа ў дачыненні журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай. Міліцыя склала на журналістку пратакол па артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб прадукцыі СМІ. Суддзя Алена Шайн прыняла пастанову: спыніць адміністрацыйны працэс у дачыненні Ларысы Шчыраковай «у сувязі з адсутнасцю 7 снежня падзеі адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 22.9 КаАП». Вусна суддзя патлумачыла, што ў міліцэйскіх паперах і рапартах немагчыма разабрацца дакладна, пра які менавіта дзень ідзе гаворка – ці пра 7 снежня, ці пра 9, лічбы закрэслены, выпраўлены, таму працэс спынены.

А 5 лютага суд Светлагорскага раёна спыніў справу ў дачыненні Ларысы Шчыраковай на той падставе, што скончыўся тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Грамадская супольнасць Гомеля ўздыхнула з палёгкай: здаецца, рэпрэсіўны канвеер у дачыненні да журналістаў спыніўся. Але пратаколы са Жлобінскага РАУС на Кастуся Жукоўскага прымушаюць задумацца, што ціск на незалежных журналістаў працягваецца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео