BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Басовішча» пераязджае ў Мінск. На адзін дзень

10.02.2016
«Басовішча» пераязджае ў Мінск. На адзін дзень
19 лютага ў клюбе «Ілі» пройдзе 10-гадзінны канцэрт канкурсантаў сёлетняга фестывалю, пераможцаў мінулых год і гасцей з Польшчы. Як і на самое «Басовішча», уваход будзе вольным.

22 і 23 ліпеня 2016 году ў польскім Гарадку адбудзецца 27-мы па ліку фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Аднак, яго арганізатары з Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы пры падтрымцы парталу Tuzin.fm вырашылі распачаць дзею яшчэ узімку ў Мінску. «Фестываль ладзяць супольна беларусы і палякі, таму мы радыя, што атрымаецца ўрэшце правесці конкурсную частку ў Мінску ды хоць у нейкай ступені пазнаёміць з фестывалем тых, хто яшчэ на ім ня быў. І, вядома ж, прыгадаць найлепшыя моманты разам з тымі, хто ўжо ездзіў да нас», – кажа старшыня БАСу Ганна Пякарская.

У паўфінальным конкурсе «Адборышча» возьме ўдзел 10 гуртоў, папярэдне абраныя журы з 35 заяваў. Па выніку іх выступаў назавуць 4 каманды, якія возьмуць удзел улетку ў фінале конкурсу на самім «Басовішчы». Таксама запланаваныя адмысловыя сэты гасцей – пераможцаў «Басовішча-2015» гуртоў TonqiXod і Navi, а таксама гурта Akute (пераможцы фэсту ў 2010 годзе) ды беларускамоўнага гурта з Беластоку Ilo&Friends на чале з шматгадовай арганізатаркай фэсту Ілонай Карпюк. У дадатак абяцаецца начны танцавальны сэт праекту Warsaw Balkan Madness (PL), які грунтуецца на рытмах музыкі Паўднёва-Ўсходняй Еўропы.

Канцэрт пройдзе ў новым мінскім клубе «Ілі», які знаходзіцца па адрасе: праспект Незалежнасьці, 131, корпус 1 (будынак насупраць Нацыянальнай бібліятэкі). Пачатак у 16.00 – і да самай ночы. Уваход – вольны.

«Басовішча» – найстарэйшы беларускі музычны фестываль, які праводзіцца з 1990 году. Цяпер яго ладзяць дзеці тых беларусаў Польшчы, якія калісьці распачыналі рух. У розныя гады у конкурсе маладых гуртоў на фестывалі перамагалі «Мясцовы час», «КальЯн», Deviation, Znich, Rima, Partyzone, Zero-85, :B:N:, Sciana, IQ48, Indiga, Tarpach, Mauzer, Nevma, «Глюкі», Akute ды іншыя.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео