BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Асуджаны за карупцыю былы дырэктар Бабруйскага мясакамбіната ўзначаліў СВК

09.02.2016
Асуджаны за карупцыю былы дырэктар Бабруйскага мясакамбіната ўзначаліў СВК
Былы дырэктар Бабруйскага мясакамбіната Віктар Хадасевіч на мінулым тыдні прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні СВК “Ліпаўка” у Хоцімскім раёне.

У траўні 2015 годзе Віктар Хадасевіч быў асуджаны Бабруйскім судом да двух гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 18 мільёнаў беларускіх рублёў за карупцыйнае злачынства. Згодна рашэння суда, Хадасевіч быў тэрмінам на тры гады пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распадарчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Разам з Хадасевічам да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады і штрафу ў памеры 18 мільёнаў рублёў была асуджана галоўны тэхнолаг Бабруйскага мясакамбіната Аксана Дзыгун.

Віктар Хадасевіч і Аксана Дзыгун былі абвінавачаны ў замаху на крадзёж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым групай асоб па папярэдняй змове.

Падчас следства і суда было ўстаноўлена, што раніцай 18 снежня 2014 года Хадасевіч на сваім працоўным месцы даў указанне галоўнаму тэхнолагу падрыхтаваць для яго для навагодніх святаў па некалькі батонаў вэнджанай і варанай каўбасы, вэнджаныя мясныя вырабы, фарш, мяса, языкі і іншую прадукцыю. Дзыгун, у сваю чаргу, дала адпаведныя рапараджэнні начальніку каўбасна-кулінарнага цэха і іншым падначаленым.

Прадукты патаемна перанеслі ў гараж на тэрыторыі прадпрыемства, у службовы мікрааўтобус дырэктара. Кіроўцу Хадасевіч даў указанне выехаць з тэрыторыі прадпрыемства і пакінуць аўтамабіль каля адміністрацыйнага будынка камбіната. Падчас выезда праз прахадную аўтамабіль быў затрыманы супрацоўнікамі дэпартамента аховы. Мясапрадукты на суму 1 904 140 рублёў былі канфіскаваны.

Сам Віктар Хадасевіч у судзе сваю віну не прызнаў. Ён адпрацаваў на пасадзе дырэктара Бабруйскага мясакамбіната толькі каля паўтара мясяца, да гэтага Хадасевіч два гады працаваў на прадпрыемстве галоўным інжынерам, а папярэдне займаў іншыя пасады.

Дарэчы, цяпер Следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці завершана расследванне крымінальнай справы ў адносінах папярэдніка Хадасевіча на пасадзе дырэктара Бабруйскага мясакамбіната, які абвінавачваецца ў нанясенні стратаў прадпрыемству на суму 33 мільярды рублёў у перыяд з верасня 2009 г. па кастрычнік 2014 г..

Былы старшыня СВК “Ліпаўка” Ігар Татарчук прызначаны выканаўцам абавязкаў кіраўніка ў больш буйное ААТ “Кастрычнік-Бяроўзкі” у тым жа Хоцімскім раёне. Працаўнікі СВК “Ліпаўка” не вельмі задаволены пераводам Татарчука ў іншую гаспадарку і прызначэннем на яго месца праштрафіўшагася былога кіраўніка Бабруйскага мясакамбіната. Большасць гаспадарак Хоцімскага раёна знаходзяцца не ў лепшым стане і маюць вялікія цяжкасці з своечасовай выплатай заробкаў сваім працаўнікам.

За апошні месяц у Беларусі ўжо некалькі былых чыноўнікаў і кіраўнікоў, якія раней былі асуджаны за карупцыйныя злачынствы, прызначаны кіраваць іншымі прадпрыемствамі, канстатуе "Вясна".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео