BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валянцін Цэхмейсцер: Беларусам давядзецца зменшыць планы ў частцы элітнага адпачынку

05.02.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Валянцін Цэхмейсцер: Беларусам давядзецца зменшыць планы ў частцы элітнага адпачынку
magellan.by
Калі працягнуцца тэндэнцыі апошніх гадоў, то сістэма беларускага турызму будзе вымушана шукаць іншыя шляхі дыверсіфікацыі дзейнасці.

Страта бюджэтных кірункаў адпачынку ў Крыме на цяперашні момант незаменная. Але, з улікам адноснай стабільнасці ў сваім рэгіёне, актыўны інтарэс да запрашэння беларускіх грамадзян праяўляюць тураператары Адэскай вобласці, паведаміў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” дырэктар Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізаый (РСТА) Валянцін Цэхмейсцер.

Зацішша, чаканне і роздум

Які адпачынак сёлета змогуць сабе дазволіць беларусы? Ці выратуюць расіяне наш турыстычны рынак? Як ідзе праца па спрашчэнні візавай сістэмы? Што ўвогуле чакае сферу турызма ў новым сезоне? Мінулагодні прагноз дырэктара РСТА быў не самым радасным і, варта адзначыць, ён спраўдзіўся. Сёлета Валянцін Цэхмейсцер ацэньвае сітуацыю, якая складваецца на беларускай турыстычнай прасторы, “у межах стрыманага аптымізму”.

– Варта чакаць, што і ў цяперашнім сезоне паляпшэння не будзе. Будуць мяняцца прыхільнасці, але эканамічныя цяжкасці прымусяць беларусаў звярнуць увагу на адпачынак у родных краях і зменшыць, у масе сваёй, амбіцыёзныя планы ў частцы элітнага адпачынку ці зусім адмовіцца ад яго, - перакананы суразмоўца.

Эксперт адзначае, што сферу бюджэтнага адпачынку для беларусаў цяпер спрабуе заваяваць адэскі рынак, запрашаючы да актыўнага супрацоўніцтва беларускіх тураператараў. На адэскіх курортах цяпер адпачывае ўсяго 1% нашых грамадзян. Украінскія аператары лічаць, што альтэрнатывай недарагога водпуску ва ўмовах абмежаванняў дасяжнасці Крыма для іх могуць стаць менавіта адэскія пляжы.

Увогуле, для беларускага турыста выезд на адпачынак летам стаў у многім абмежаваным. Сёлета дырэктар Саюза турыстычных арганізацый прагназуе магчымае падзенне аб’ёмаў выязднога турызму.

– Калі летась турыстычныя арганізацыі планавалі падзенне аб’ёмаў выезду каля 20%, то рэальна атрымалася 40 – 50%. Сёлета гэта будзе адбывацца не так рэзка, але і росту турыстычнай плыні мы не чакаем, - мяркуе Валянцін Цэхмейсцер.

У цэлым жа, па яго словах, кірункі, папулярныя для адпачынку ў беларускіх грамадзян, застануцца тымі ж: Турцыя, Балгарыя, Грэцыя, Чарнагорыя, Італія, Іспанія – экскурсійныя туры па Еўропе з адпачынкам на моры. Але гэтыя краіны цяпер самі заклапочаныя неспакойнай сітуацыяй у Старым свеце. Застаюцца, як заўсёды, вельмі папулярнымі Прага і Будапешт, Паланга і Друскенікі, польскае ўзбярэжжа, а таксама проста паездкі ў Польшчу на адпачынак і шопінг.

А вось на такіх папулярных у беларусаў кірунках, як Турцыя і Егіпет, варта чакаць магчымых карэктываў турфірм і спаду арганізацыі адпачынку. Многія туркампаніі цяпер абмяжоўваюць адпраўку ў гэтыя краіны, каб не ствараць сабе негатыўных наступстваў ва ўзаемаадносінах з турыстамі ў плане арганізацыі іх бяспекі.  

– Больш грунтоўна пра сітуацыю з выяздным турызмам можна будзе казаць пасля выставы, што пройдзе ў красавіку, - кажа суразмоўца. – Яна пакажа, ці варта чакаць ранняга браніравання, бо, напрыклад, летась яго не было, людзі пачыналі займацца сваім летнім адпачынкам рэальна ў чэрвені. Пакуль жа мы таксама бачым зацішша, чаканне чагосьці і роздум.

“За такія грошы мы адпачнем у сябе на Валдаі”

Сітуацыя з уездам замежных турыстаў у Беларусь пакуль што таксама застаецца складанай, хоць тут ёсць некаторыя спадзяванні.

– Можна адзначыць асобныя фірмы, што знайшлі сваю нішу і нават на фоне крызісу змаглі павялічыць поспехі на 50%! Як правіла, гэта аператары, якія робяць стаўку на расійскі сегмент турыстаў.

Аднак такі вынік атрымаўся пасля доўгіх напрацовак  і захадаў, што прадпрымаліся па прасованні гэтага турпрадукта ў асяроддзі спажыўца. Уяздным турызмам могуць займацца адзінкі, бо тут трэба ўкладацца, пастаянна распрацоўваць нешта новае і мець капітал, тлумачыць спецыяліст.

Мінск уваходзіць у дзясятку самых папулярных гарадоў для падарожжаў сярод расіян. Але большасць з гэтых турыстаў – тыя, хто прыязджаюць на два-тры дні з Масквы і Санкт-Пецярбурга на сваіх аўто, дыхаюць паветрам, глядзяць на чыстыя вуліцы, карыстаюцца “ненавязлівым сервісам” і з’язджаюць. Аднак праз падаражанне інфраструктуры і дэвальвацыю расійскага рубля адпачынак у нашай краіне становіцца не па кішэні і для такіх гасцей.

– Маркетынгавая палітыка “адпачывайце дома, спазнавайце Расію” дала свае плады, - заўважае Валянцін Цэхмейсцер. – Акрамя таго, існуе пагалоска, што “за такія грошы мы адпачнем у сябе на Валдаі”. Ці з’ездзім у Карлавы Вары, як гэта, дарэчы, робяць і некаторыя беларусы на фоне высокай коштавай палітыкі ў сегменце айчыннага санаторна-курортнага лячэння. Цяпер становіцца папулярным яшчэ адзін кірунак у нашых суседзяў – Літвы – Друскенікі. Многія расіяне ўжо зразумелі перавагу літоўскіх санаторыяў перад беларускімі: тыя ж “шведскія сталы”, якіх у нас практычна няма, прафесійная праца і гасціннасць, пачынаючы са стойкі на рэцэпцыі…

На думку кіраўніка Саюза турыстычных арганізацый, паслугі, якія засталіся ў беларускіх здраўніцах з савецкіх часоў, неабходна змяняць і паказваць іх перавагі, уласцівыя менавіта беларускаму рэгіёну. Бо айчынныя санаторыі рызыкуюць стаць незапатрабаванымі сярод асноўных іх кліентаў – расіян і адначасова стануць недаступнымі для беларусаў у сегменце кошт-якасць.

Цягам апошніх гадоў РСТА спрабуе давесці да беларускіх чыноўнікаў, што турызм – гэта добра, і што яго трэба развіваць. І гэтая праца часам нават знаходзіць водгук, запэўнівае суразмоўца. І прыводзіць прыклад: цяпер Міністэрства замежных спраў разглядае магчымасць бязвізавага трохдзённага знаходжання замежнікаў, якія прылятаюць у мінскі аэрапорт.

– Гэты шлях – бязвізавае знаходжанне ў Белавежскай Пушчы пры заездзе з польска-беларускага пункта пропуску "Перароў-Белавежа", пры прылёце ў аэрапорт, улік досведу пры правядзенні чэмпіянату па хакеі-2014 – мы зможам распаўсюджваць і на іншыя сферы падзейнага турызму: дзелавыя саміты, знакавыя культурныя і фестывальныя мерапрыемствы і г.д.

Валянцін Цэхмейсцер гаворыць, што цалкам магчыма павялічыць плынь турыстаў у Беларусь, але ў РСТА на гэта пакуль глядзяць таксама стрымана з улікам эканамічнай сітуацыі. Патрэбны комплексны падыход усіх зацікаўленых у арганізацыі турыстычнай плыні замежнікаў да нас.

– На сёння мы маем чыстую сінявокую прыгажуню-краіну ў цэнтры Еўропы. Тут спакойна і бяспечна на фоне шэрагу многіх сусветных рэгіёнаў, у тым ліку еўрапейскіх. Разам з тым, пакуль у нас даволі складанае становішча ў плане даступнасці краіны (шмат бюракратычных перашкод, звязаных з афармленнем віз і страховак), праблемы з сервісам, суадносінамі кошту і якасці паслуг, што палохае замежнікаў і накіроўвае іх прыхільнасці ў бок нашых бліжэйшых краін-суседзяў.

Апроч пералічанага, трэба будзе таксама знайсці аптымальныя напрамкі маркетынгавай палітыкі па прасоўванні турыстычных атракцый Беларусі на міжнародным рынку, дзе вядомасць нашай краіны пакуль пакідае жадаць лепшага. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео