BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Суд апраўдаў незалежную журналістку

05.02.2016
Суд апраўдаў незалежную журналістку
www.racyja.com
Суддзя Савецкага раённага суда Гомеля Алена Шайн спыніла адміністрацыйны працэс у дачыненні да фрылансера з-за неахайна складзенага пратакола.

Суддзя апраўдала незалежную журналістку Ларысу Шчыракову, якая цягам гэтага года некалькі разоў прыцягвалася да адказнасці за незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі.

– Магчыма гэта вельмі сумленная суддзя. Я магу толькі гадаць. Яна сказала, што ёсць праблемы ў пратаколе. Такія прэцэдэнты ўжо былі, калі пратаколы складаліся неахайна, але ў такім выпадку людзей не вызвалялі ад адміністрацыйнай адказнасці, а проста даводзілі да ладу пратаколы. І такім чынам адміністрацыйны працэс аднаўляўся, а людзей каралі па палітычных матывах, - здзіўляецца журналістка.

Юрыст „Беларускай асацыяцыі журналістаў” Леанід Судаленка не верыць у самастойнасць рашэнняў суддзі. Але праваабаронца гатовы „зняць капялюш” перад суддзёй Аленай Шайн, калі ў бліжэйшыя 10 дзён працэс не адновіцца зноў:

– Трэба паглядзець, як будзе далей. Калі, напрыклад, на гэтым спыніцца пераслед фрылансераў, то мы скажам, што нарэшце беларускі ўрад адумаўся. Калі цягам некалькіх дзён пракурор прынясе пратэст на пастанову гэтай суддзі, як ужо бывала не раз, то тады я здыму капялюш перад гэтай маладой дзяўчынай-суддзёй. І скажу, што яна паступіла па законе, але сістэма ўсё роўна яе зламала.

Ларыса Шчыракова сёлета стала першай журналісткай, якую аштрафавалі на 20 базавых велічыняў за сацыяльны матэрыял пра жыццё сіраты з Гомельскага раёна. Але абсалютным рэкардсменам па колькасці штрафаў з’яўляецца яе калега Кастусь Жукоўскі, які вінны дзяржаве больш за 45 мільёнаў беларускіх рублёў, нагадвае "Радыё Рацыя".






 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео