BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На выхадных закрыюць рух транспарту па вул. К. Цэткін у Мінску

05.02.2016
На выхадных закрыюць рух транспарту па вул. К. Цэткін у Мінску
Такое рашэнне прынята ў сувязі з будаўніцтвам 3-й лініі метрапалітэна.

У сувязі з закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вул. К.Цэткін на ўчастку ад пл. Ф.Багушэвіча ў напрамку вул. Мяснікова 6-7 лютага зменіцца работа пасажырскага транспарту, паведамілі БЕЛТА ў дзяржустанове "Сталічны транспарт і сувязь".

У гэтыя дні тралейбусы маршрутаў нумар 7, нумар 44 будуць ездзіць па вул. Кальварыйскай, К.Цэткін да прыпыначнага пункта "Музычны тэатр". Тралейбусы нумар 36 з боку ДС "Серабранка" да вакзала паедуць па вул. Свярдлова, Кірава, Бабруйскай, назад - па вул. Ленінградскай, Свярдлова і далей па маршруце, з боку ДС "Паўднёвы захад" рух адмяняецца.

Рух тралейбусаў маршрутаў нумар 29, нумар 37 арганізуецца ў абодвух напрамках па вул. Няміга, прасп. Дзяржынскага да прыпыначнага пункта "Беліта-Вітэкс"; нумар 46 - па вул. Няміга, прасп. Дзяржынскага, вул. Алібегава, прасп. Газеты "Звязда", вул. Голубева (па трасе тралейбуснага маршруту нумар 36).

Тралейбусны маршрут нумар 4 6-7 лютага закрываецца. Арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту нумар 904 "ДС "Адоеўскага" - Бабруйская" з рухам у прамым напрамку па вул. Адоеўскага, прасп. Пушкіна, вул. Прытыцкага, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Гарадскі Вал, прасп. Незалежнасці, вул. Бабруйскай; у зваротным напрамку - па вул. Бабруйскай, К.Цэткін, Кальварыйскай, Прытыцкага, прасп. Пушкіна, вул. Адоеўскага.

Рух аўтобусаў маршрутаў нумар 46, 78, 151Э, 219Д, 420Д, 499-ТК, 1109-ТК у напрамку вакзала арганізуецца па вул. Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Гарадскі Вал, прасп. Незалежнасці, вул. Бабруйскай, далей па маршрутах; у зваротным напрамку - без змяненняў.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, будзе прадастаўлена права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў нумароў 46, 78, 904 на ўчастках, якія дубліруюцца і закрываюцца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео