BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Брэсцкая міліцыя: Выраз «ідзі на х*й» не з'ўляецца знявагай

05.02.2016
Брэсцкая міліцыя: Выраз «ідзі на х*й» не з'ўляецца знявагай
Кіроўца з Брэсту напісаў заяву, у якой прасіў аб прыцягненні да адказнасці інспектара ДПС. Той… паслаў кіроўцу «на х…й», што патрапіла на запіс відэарэгістрара. А яшчэ звяртаўся «малыш» і «Андруша».

Адказ прыйшоў за подпісам намесніка начальніка абласной міліцыі Вячаслава Максімука. Максімук сцвярджае, што была праведзеная лінгвістычная экспертыза.

Паводле яе, словы «малыш» і «Андруша» не з'яўляюцца наўмысным прыніжэннем гонару і годнасці асобы. Абразай не з'яўляецца і выраз «ідзі на х…й», хоць неназваны эксперт і прызнае, што гэта «непрыстойная форма выразу».

Кіроўца быў спынены для праверкі і па просьбе інспектара Пятручыка стаў паказваць яму па чарзе патрэбныя дакументы. Інспектар жа патрабаваў усе адразу, а пасля вырашыў скласці пратакол.

Аднак кіроўца пайшоў у контры, цягнуў з перадачай пасведчання кіроўцы і прайсці ў аўтамабіль ДАІ адмовіўся. Юрысты тлумачаць, што такое патрабаванне работнікаў ДАІ незаконнае, аднак сілавікі трактуюць закон па-свойму. У выніку кіроўцу ў кайданках завезлі ў РУУС, а пасля аштрафавалі на 1,8 мільёна рублёў, паведамляе "Наша Ніва".
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео