BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Журналіст напісаў заяву ў міліцыю аб збіцці амапаўцамі ў будынку суда

26.01.2016
Журналіст напісаў заяву ў міліцыю аб збіцці амапаўцамі ў будынку суда
фота tut.by
Журналіст партала tut.by Павел Дабравольскі напісаў заяву ў міліцыю аб збіцці амапаўцамі 25 студзеня ў будынку суда Фрунзенскага раёна Мінска, дзе разглядаецца "справа графіцістаў".

Здарылася гэта ў той момант, калі з залы выводзілі актывістаў Паўла Сяргея і Максіма Шыціка. Яны разгарнулі там транспарант з надпісам "Не палітычным пераследам" і скандавалі "Мастацтва не злачынства!", паведамляе "Еўрарадыё".

"Убачыўшы, што з залы пасяджэння суда выводзяць людзей з заламанымі рукамі, я ўключыў тэлефон і стаў здымаць відэа. Затрыманых павялі ў нейкі калідор, я прайшоў за імі. За мной зачынілі дзверы і ўпіхнулі ў кабінет", — прыводзіць tut.by словы Дабравольскага. Пры гэтым ён неаднаразова паведамляў праваахоўнікам, што з'яўляецца журналістам, у яго руках было пасведчанне.

Па словах карэспандэнта, у пакоі знаходзіліся Шыцік, Сяргей і людзі ў цывільным. Пазней высветлілася, што гэта былі супрацоўнікі АМАПу, некаторыя з іх сведчылі на судзе супраць журналіста і актывістаў. З рук Паўла Дабравольскага вырвалі камеру, журналісцкае пасведчанне і пачалі збіваць. Ён кажа, што, паводле адчуванняў, яму нанеслі "прыблізна некалькі дзясяткаў удараў нагамі". "Потым мне закруцілі рукі, а нехта з праваахоўнікаў паставіў сваю нагу мне на твар", — раскавае Дабравольскі.

Яго і актывістаў завезлі ў міліцыю, дзе на іх склалі пратаколы. Пасля вярнулі ў суд, дзе іх аштрафавалі: Дабравольскага і Шыціка — на 9,45 млн рублёў, Сяргея — на 10,5 млн. Праваахоўнікі сцвярджалі, што журналіст "на іх напаў" і "лаяўся матам". Паводле іх версіі, Дабравольскі "атрымаў траўмы, баронячы сваіх сяброў". Аднак ён сцвярджае, што з актывістамі не быў знаёмы.

Журналіст заявіў, што здыме пабоі і звернецца ў суд. "У цывілізаваным грамадстве праваахоўныя органы не маюць права збіваць людзей", — кажа ён.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео