BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Магілёве збіраюцца аднавіць унікальны храм

26.01.2016
У Магілёве збіраюцца аднавіць унікальны храм
Пакроўская царква на праекце Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Фота "Радыё Свабода"
У горадзе на Дняпры ўзяліся за адбудову Пакроўскай царквы. Яе ўзвялі ў традыцыях магілёўскай школы дойлідства пры канцы 17 стагоддзя, а разбурылі паміж 1952 і 1956 гадамі.

Заказчыкам адбудовы выступіў праваслаўны Свята-Мікольскі манастыр.

У Магілёўскім гарвыканкаме ўчора прэзэнтавалі два праекты адбудовы бажніцы і ўпарадкавання прылеглай тэрыторыі. Адзін з іх прадставіў інстытут «Магілёўграмадзянпраект», а другі — Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

На месцы, дзе стаяла святыня, правялі археалагічныя раскопкі. Падмурку царквы ня выявілі, затое адшукалі рэшкі фундаменту званіцы.

Адзін ад аднаго праекты адрозніваюцца, як зазначылі прэзентанты, асаблівасцямі дэкору франтонаў, вышынёю канькоў ды формай і колерам купалоў асноўных будынкаў царкоўнага комплексу.

Праект Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры прэзентаваў яго старшыня Антон Астаповіч. Ён адзначыў, што праект адраджае не толькі Пакроўскую царкву, а цэлую культурную з'яву — магілёўскую школу дойлідства, гэтак званае магілёўскае барока.

Паводле словаў Астаповіча, праваслаўнае дойлідства ў Магілёве адрознівалася ад праваслаўнага дойлідства тагачаснай Маскоўскай Русі. Магілёўскія дойліды выкарыстоўвалі старыя візантыйскія схемы пабудовы святыняў: крыжова-купальныя канструкцыі, якія лічыліся забытымі ў 14 стагоддзі. Адна з асаблівасцяў магілёўскай школы захавалася дагэтуль у Свята-Мікольскай царкве:

«Рэнесансныя ярусныя дэкараваныя нішамі франтоны ўласцівыя для магілёўскай школы. І гэтыя франтоны ў Магілёве пачалі выконваць дадатковую, дужа важную сакральную функцыю вынаснога іканастасу. Гэта ўнікальная з'ява», — сказаў Антон Астаповіч.

Цэрквы ў стылі магілёўскага барока, па словах спецыяліста, узводзілі ў шмат якіх гарадах беларускага Падняпроўя.

Пасля таго як Магілёў спалілі ў 1708 годзе на загад маскоўскага цара Пятра І, камяніцаў у традыцыях магілёўскай школы дойлідства больш не ўзводзілі. Асобныя элемэнты гэтай школы адрадзіліся на ўкраінскіх землях, у гэтак званым мазэпаўскім барока.

​Паводле словаў начальніка архітэктурна-планіровачнага аддзела інстытута «Магілёўграмадзянпраект» Таццяны Бельскай, іх праект распрацаваны паводле фотаздымкаў і эскізаў Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Спецыяліст зазначыла: на месцы падмурку царквы выяўлена моцная бетонная платформа, якая супадае з гістарычнымі контурамі святыні і якую скарыстаюць пры адбудове. У той жа час на сваім гістарычным месцы выяўленыя рэшткі падмурка храма-званіцы, якія плануюць музеефікаваць. Ля царквы з'явіцца вуліца Пакроўская.

Некалі раён, які цяпер у Магілёве называюць Падміколлем, зваўся Пакроўскім пасадам. Акрамя праваслаўнай святыні, тут былі ўзведзеныя касцёл святога Антонія ды малітоўны дом габрэяў.  Мясцовая гістарычная забудова страчаная, аднак, як запэўніваюць спецыялісты, даследчы матэрыял захаваўся. Дамінантай мясціны была Пакроўская царква.

Адказваючы на пытанне, ці ўлічаныя інтарэсы каталікоў, якія таксама могуць захацець аднавіць сваю святыню, Антон Астаповіч адказаў: межы, дзе стаяў касцёл, не парушаныя праектам праваслаўнай святыні.

Ён дадаў, што распрацаваныя тры варыянты праектаў адбудовы касцёла бернардынцаў, аднак казаць пра хуткую адбудову каталіцкай бажніцы не выпадае. Гэта, паводле яго словаў, пытанне не аднаго года.

Тым часам у Магілёве з'явіліся білборды з заклікам ахвяраваць сродкі на адбудову Пакроўскай царквы, адзначае "Радыё Свабода".

На месца, дзе стаяла праваслаўная святыня, звезлі бетонныя палі. Будаўнічай актыўнасці пакуль няма. Ухвалу праекта адбудовы мае даць Міністэрства культуры.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео