BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвешчаны шорт-ліст сёлетняга „Глінянага Вялеса”

19.01.2016
Абвешчаны шорт-ліст сёлетняга „Глінянага Вялеса”
Фота: "Радыё Рацыя", уручэнне прэміі ў мінулым годзе
Гэтую літаратурную прэмію можна атрымаць толькі раз у жыцці. Яна не вызначаецца грашыма, а прэстыжам. Таксама лаўрэат атрымлівае сімвалічную статуэтку апекуна мастацтва.

Гаворка, безумоўна, пра ўзнагароду “Гліняны Вялес”, якраз стаў вядомы кароткі спіс намінантаў на сёлетняе адзначэнне. Пра гэта «Радыё Рацыя» расказвае старшыня аргкамітэту, літаратар і выдавец Алесь Аркуш.

- Гэтую штогадовую прэмію яшчэ ў 1993 годзе заснавала Таварыства вольных літаратараў, нязменным старшынём арганізацыйнага камітэту з’яўляецяся вы. І ведаю, што сёлета кароткі спіс намінантаў вырашылі пашырыць…

– Шорт-ліст заўсёды з’яўляецца ў студзені. Раней у ім было пяць пазіцый, але ў мінулым годзе адбылася актыўная дыскусія адносна таго, што яго трэба пашырыць. Справа ў тым, што „Гліняны Вялес” разглядае ўсе мастацкія кнігі, гэта значыць і дзіцячыя, і прозу, і паэзію, і нон-фікшн, і дакументальную літаратуру, і многія кніжкі з розных жанраў не траплялі ў гэты спіс. Таму сёлета мы склалі шорт-ліст з сямі пазіцыяў. Але, па-праўдзе, ужо і летась у шорт-лісце „Вялеса” было сем кніг, мы дабавілі дзве пазіцыі.

- То бок вы шорт-ліст пашырылі жанрава?

– Найперш мы пашырылі яго па колькасці пазіцый, і як вынік ён, безумоўна, пашырыўся і жанрава. Такім парадкам, ён выглядае наступным чынам: Алег Аблажэй “Красамоўнае сэрца” “Мастацкая літаратура”, Сяргей Абламейка “Мой Картаген” Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Валянціна Аксак “Дзікая сьліва” “Кнігазбор”, Леанід Галубовіч “Поўня” “Кнігазбор”, Алесь Пашкевіч “Рух” “Кнігазбор”, Франц Сіўко “Плебейскія гульні” “Логвінаў”, Аляксей Шэін “Сем камянёў” “Пазітыў-цэнтр”. Агулам чальцы аргкамітэту прэміі разгледзелі каля 50 кніг, таму адбор прайшоў няпросты.

- Кожны год лаўрэат атрымлівае стод апекуна мастацтва – сам „Гліняны Вялес” – у якасці ўзнагароды. Ці вядома, хто сёлета зоймецца вырабам гэтай статуэткі?

– Традыцыйна апошнім часам у нас гэтым займаецца кераміст з Наваполацка Валеры Дунеўскі. Ён робіць гэтую ўзнагароду па эскізах легендарнага, славутага мастака Сержука Цімохава, які, на жаль, ужо не жыве. Але мы пра яго абавязкова ўзгадваем у час узнагароджання лаўрэата.

Алесь Аркуш кажа, што прозвішча сёлетняга лаўрэата дазнаемся ў сакавіку, сама цырымонія ўзнагароджання плануецца ў траўні. Звычайна яна праходзіць або ў Менску ў Музеі Петруся Броўкі ці кнігарні „Галіяфы”, або ў Полацку ў легендарным музеі кнігадрукавання. У мінулым годзе лаўрэатам літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” быў пісьменнік Андрэй Федарэнка за кнігу “Ціша”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео