BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эпічны загаловак ад "СБ": "Улада арганізавала грамадства супраць стыхіі"

15.01.2016
Эпічны загаловак ад "СБ": "Улада арганізавала грамадства супраць стыхіі"
euroradio.by
Найбуйнейшае дзяржаўнае выданне “Советская Белоруссия” апублікавала на галоўнай старонцы свежага нумару вялікі і пафасны матэрыял пра прыборку снегу пасля цыклону “Даніэла”.

Дзеянні камунальных службаў і мясцовых уладаў па расчыстцы вуліц выстаўляюцца так, быццам гаворка ідзе пра ваенныя дзеянні ці буйное стыхійнае бедства, адзначае "Еўрарадыё".

“Учора ўвечары мінчане атрымалі СМС ад гарвыканкама з просьбай прыбраць снег ля машын і ў двары. Але яшчэ напярэдадні праца ля многіх дамоў кіпела. Людзі выйшлі па ўласнай ініцыятыве, Так, яны ведаюць: дзяржава без дапамогі не пакіне. Гэта даказана зладжанымі дзеяннямі ўсіх службаў пасля таго, як над краінай пракаціўся цыклон “Даніэла”. Але калі да вялікай справы дадасца асабісты ўнёсак кожнага, вынік узрасце шматкроць. Як тут не згадаць вядомую ісціну: калі мы адзіныя — мы непераможныя”, — піша газета.

Выданне рапартуе пра тое, як ідзе прыборка снегу не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. Паўсюль апісваецца зладжаная праца камунальных і іншых службаў, а таксама самаадданасць “валанцёраў з БРСМ”.

Напярэдадні рассылка СМС ад гарвыканкаму з просьбай прыбраць снег у дварах выклікала хвалю абурэння ў мінчан. Многім прыходзіла па некалькі СМС, паведамленні працягваюць ісці нават сёння. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео