BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

16 студзеня на Беларусь прыйдзе новы цыклон

15.01.2016
16 студзеня на Беларусь прыйдзе новы цыклон
БЕЛТА
"Даніэлу" зменяць моцныя снегапады з Карпат.

Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

"Даніэла" - першы цыклон у гэтым годзе, які перамяшчаўся праз тэрыторыю Беларусі, і ён выклікаў комплекс неспрыяльных з'яў. Але цыклон пакінуў нашу краіну, надвор'е стабілізавалася і ў бліжэйшыя суткі чакаецца звычайнае зімовае надвор'е", - адзначыла яна.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, які будзе суправаджацца слабай мяцеліцай. Месцамі чакаецца туман, шэрань. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра складзе ноччу 8-14 марозу, пры праясненнях да мінус 15-18. Днём чакаюцца 4-11 ніжэй за нуль, на паўднёвым захадзе тэмпературны фон будзе крыху вышэйшы: ноччу 4-7 марозу, днём ад нуля да мінус 3 градусаў.

Але ўжо ў суботу 16 студзеня тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам чарговага цыклону, які будзе перамяшчацца з Карпат на паўднёва-ўсходнія раёны. Зноў чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я: на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег. Месцамі чакаецца моцны снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы, у паўднёва-ўсходніх раёнах наліпанне мокрага снегу і галалёдныя з'явы. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 па поўдні да мінус 15 па поўначы краіны, днём чакаецца 3-10 ніжэй за нуль, па поўдні - ад нуля да мінус 2.

У нядзелю цыклон пакіне нашу краіну і на яе тэрыторыю пачне паступаць няўстойлівае, больш халоднае паветра са Скандынавіі. Месцамі чакаецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16 марозу, пры праясненнях да мінус 20. Днём будзе 7-14 градусаў ніжэй за нуль, па паўночным усходзе месцамі да мінус 16.  

У першай палавіне наступнага тыдня ўмовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага ціску, сфарміраваная ў вільготным паветры арктычнага паходжання, чакаецца марознае надвор'е. У панядзелак і аўторак, 18-19 студзеня, месцамі пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях да 20 марозу. Днём будзе 4-10 ніжэй за нуль, месцамі 13 марозу.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео