BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Распачатая падпіска на кнігу «Беларускі эратычны фальклор»

06.01.2016
Распачатая падпіска на кнігу «Беларускі эратычны фальклор»
Рыхтуецца да выдання кніга «Беларускі эратычны фальклор».

10 год таму выйшла навуковая праца Таццяны Валодзінай і Анатоля Фядосіка пад такой назваю. Цяперашні зборнік робіцца на падставе таго матэрыялу, адаптаванага для шырокага кола чытачоў.

Эратычная тэматыка ўласцівая практычна ўсім жанрам традыцыйнага фальклору беларусаў. Жанчына і мужчына, іх любоўныя і інтымныя ўзаемаадносіны з рознай ступенню «празрыстасці» апісаны ў творах вуснай народнай творчасці, сабраных у дадзеным зборніку. Такія тэксты ўключалі ў свае зборы выбітныя фалькларысты ХІХ стагоддзя Е.Раманаў і П.Шэйн, М.Федароўскі і М. Нікіфароўскі, а вясельныя песні, прымеркаваныя да першай шлюбнай ночы і сабраныя А. Дэмбавецкім, выйшлі нікчэмна малым накладам - усяго ў 20 асобнікаў.

Вельмі любіў такія тэксты наш вялікі сучаснік Рыгор Барадулін, багата іх патрапіла ў кнігі «Здубавецце» і «Вушацкі словазбор» (частка з іх таксама ўключаная ў цяперашні зборнік). Іскрыстыя і дасціпныя песні запісваюцца ў беларускай вёсцы да сёння. Абрадавы фальклор падаецца ў коле каляндарных і сямейных святаў, а пазаабрадавая лірыка і прыпеўкі прадстаўлены калекцыямі збіральнікаў.

Запісы ХІХ ст. адаптаваныя да нормаў сучаснай беларускай мовы, але захоўваюць мясцовы маўленчы каларыт. Варта асабліва падкрэсліць, што гэта не зборнік «чарнухі і парнухі». Што беларускі фалькор (у тым ліку і эратычны) - гэта глыбіня вобразаў і метафар, крыніца народнай мудрасці і дасціпнасці. абачыць прыклады, дазнацца падрабязнасці і падпісацца на кнігу можна тут.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео