BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Баранавічах замест тысячы прадпрымальнікаў пратэставаць выйшлі двое

04.01.2016
У Баранавічах замест тысячы прадпрымальнікаў пратэставаць выйшлі двое
svaboda.org
Акцыя пратэсту гандляроў у Баранавічах не адбылася. Прадпрымальніцкі лідэр Мікола Чарнавус адмяніў свой пікет, таму што калегі яго не падтрымалі.

Мікола Чарнавус падаваў на 4 студзеня заяўку ў Баранавіцкі гарвыканкам на вялікі пікет прадпрымальнікаў — да 1,5 тысячы чалавек. Чыноўнікі акцыю праводзіць забаранілі, а Чарнавуса папярэдзілі пра магчымую адміністрацыйную і нават крымінальную адказнасць за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.

Спадар Чарнавус усё ж прыйшоў на плошчу да гарвыканкаму, каб паглядзець, ці прыйдуць пратэставаць прадпрымальнікі. Не дачакаўшыся сваіх калегаў, Мікола Чарнавус распавёў журналістам, што акцыю праводзіць не мае сэнсу, калі яе не падтрымліваюць самі прадпрымальнікі:

«Я маю дакументы, сертыфікаты. І мог бы ляжаць на печы і чакаць, калі пацяплее, ды пайсці на рынак. Але дзеля іх я прыйшоў паглядзець, прыйдуць прадпрымальнікі ці не».

Спадар Чарнавус прызнаўся: ён спадзяваўся, што на акцыю, хоць і забароненую, выйдзе хаця б сотня прадпрымальнікаў. Сам ён гандлюе цацкамі, якія маюць неабходныя сертыфікаты, але кажа, што «не можа сядзець убаку, калі ўціскаюць іншых гандляроў».

«У народу няма ні накладных, ні сертыфікатаў. А ўзяць беларускі тавар — і дарагі, і з-пад сякеры роблены. Прадпрымальнік, калі выйдзе на рынак, ён мусіць баяцца, што ў яго канфіскуюць тавар, і яшчэ штраф вялікі накладуць. Учора на рынак выйшлі літаральна пяць чалавек з тысячы», — кажа Мікола Чарнавус.

Акрамя Чарнавуса, на плошчу прыйшла яшчэ адна прадпрымальніца, якая думала, што тут адбудзецца пратэст. На пытанне, чаму ўсе прадпрымальнікі збаяліся выйсці пратэставаць, а яна — не, жанчына адказала, што ёй, «пенсіянерцы, ужо няма чаго баяцца».

Пратэставаць баранавіцкія прадпрымальнікі хацелі ў сувязі з тым, што 1 студзеня ўступіў у сілу ўказ № 222. Ён патрабуе, каб прадпрымальнікі рэалізоўвалі прадукцыю лёгкай прамысловасці, увезеную з краін Мытнага саюзу, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Праблема ў тым, што расійскія пастаўшчыкі, у якіх закупляюць тавар большасьць беларускіх ІП, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні прадукцыі альбо прадстаўляюць фіктыўныя даведкі. У выніку ІП церпяць ад штрафаў і канфіскацыяў.

Многія прадпрымальнікі заяўляюць аб спыненні працы на нявызначаны тэрмін, перадае "Радыё Свабода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео