BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

КДБ забараніў у Гродне каталіцкія калядныя сустрэчы ў школах

29.12.2015
КДБ забараніў у Гродне каталіцкія калядныя сустрэчы ў школах
Кіраўніцтва аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама не дазволіла правядзенне калядных сустрэчаў у школах горада, дзе існуе факультатыўнае вывучэнне польскай мовы.

Святочнае ламанне аплаткам забаронена ў сувязі з тым, што ў такіх сустрэчах разам з дзецьмі традыцыйна ўдзельнічаюць супрацоўнікі генеральнага консульства Рэспублікі Польшча, каталіцкія святары і прадстаўнікі паланійных арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі.

Рашэнне прынята паводле загаду абласнога ўпраўлення камітэта дзяржаўнай бяспекі, супрацоўнікі якога ўбачылі ў калядных сустрэчах ідэалагічную небяспеку, паведамляе «Радыё Рацыя».

Такія дзеянні, на думку старшыні Гарадзенскай гарадской арганізацыі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Паўла Кмеціка, з’яўляюцца праявай распальвання міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасці:

– Гэта нонсэнс. Ідзе падзел дзяцей. Нават і не ведаю, якімі поглядамі кіраваліся тыя, хто забараняў. Атрымліваецца, ёсць добрая вера, а ёсць кепская вера. А гэта ніколі не давядзе да добрай справы.

Гарадзенскія ўлады, пачынаючы з новага навучальнага года, істотна абмежавалі факультатыўнае вывучэнне польскай мовы ў агульнаадукацыйных школах горада. Акрамя таго, зачыненая адзіная польскамоўная група ў дзіцячым садку №83. Многія настаўнікі польскай мовы мелі размовы з супрацоўнікамі КДБ, якія пад пагрозамі спрабавалі змусіць педагогаў адмовіцца ад выкладання польскай мовы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео