BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алесь Пушкін пра Год культуры: У Беларусі па-ранейшаму існуе мастацкая цэнзура

29.12.2015
Алесь Пушкін пра Год культуры: У Беларусі па-ранейшаму існуе мастацкая цэнзура
Вядомы беларускі мастак кажа, што новы год стане праверкай стасункаў дзяржавы і дзеячоў культуры.

2016 год аб’яўлены ў Беларусі Годам культуры. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Значная ўвага ў будучым годзе будзе нададзена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, нагадвае «Радыё Рацыя».

Для вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна новы год стане перш за ўсё праверкай, ці культура стане свабоднай ад цэнзуры, ці дазволяць яму адкрыць выставу, прысвечаную падзеям на Данбасе.

– З 3-га па 9-е лістапада гэтага году я быў у складзе міжнароднага беларуска-украінскага пленэру па месцах баявых дзеянняў антытэрарыстычнай аперацыі. І вось паўсталі працы. Першую працу я паказаў на юбілейнай выставе суполкі “Пагоня”, якая адбылася ў Палацы мастацтваў 24 лістапада. Цэнзура яе зняла. Я думаю, што ў 2016 годзе мы паспрабуем гэтую выставу ў поўным складзе, усё што мы напісалі на пленэры, а гэта каля 50 прац, выставіць у Беларусі.

«Самае лепшае пацверджанне лозунгаў Лукашэнкі аб 2016-годзе, як годзе культуры – будзе тое, ці зможам мы якраз у сферы культуры пазбавіцца ад цэнзуры», – адзначае Алесь Пушкін.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео