BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Чапляй шэўрон - і вось табе Наваросія". У Берасці адкрыта прадаюць сепаратысцкую сімволіку

16.12.2015
"Чапляй шэўрон - і вось табе Наваросія". У Берасці адкрыта прадаюць сепаратысцкую сімволіку
Ілюстратыўнае фота
Берасцейская крама вайсковых тавараў і вырабаў для актыўнага адпачынку “Ветер странствий” у сваім асартыменце тавараў мае шэўроны з надпісамі “Новороссия” і “Вежливые люди”.

Як высветлілася, гэтыя тавары прадаюць не толькі праз старонку крамы „У кантакце”, але выкладаюць непасрэдна на вітрыне.

Пра гэта паведаміў берасцеец Дзяніс, які апынуўся там:  

– Я назіраў такую сітуацыю: у продажы была сімволіка Наваросіі, якая прызнаная сепаратысцкай арганізацыяй. Спытаў: чаму ў Берасці прадаецца падобная сімволіка? Гандлярка адказала, што яна падтрымлівае Наваросію. І сказала, што славянскія народы хочуць сутыкнуць ілбамі. І тут у мяне ўзнікла пытанне: калі яна лічыць, што славянскія народы сутыкаюць ілбамі, то чаму ў яе няма ў продажы сімволікі Украіны, прызнанай канстытуцыяй. На што яна адказала, што яна абавязкова прывязе яе. І на гэтым была размовы скончана. 

Як паведамляе "Радыё Рацыя", раней карыстальнікі інтэрнэту з Берасця ўжо спрачаліся з адміністрацыяй суполкі крамы „У кантакце” з нагоды гэтых шэўронаў.

„Калі гэта проста бізнес, то цікава будзе паглядзець, ці з’явіцца ў краме ўкраінскі сцяг, альбо ўзамен мне прыйдзецца пісаць скаргу за перадузятасць у гэтым бізнесе, як кажуць прыходзь, апранай вопратку, чапляй шэўрон – і вось табе Наваросія,” – абураецца Дзяніс.



 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео