BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рыхтуецца перавыданне кнігі пра Уладзіміра Мулявіна — да 75-годдзя музыкі

13.12.2015
Рыхтуецца перавыданне кнігі пра Уладзіміра Мулявіна — да 75-годдзя музыкі
Другое выданне кнігі будзе даволі істотна адрознівацца ад таго, што ўбачыла свет у 2004 годзе.

Як паведаміў на ўласнай старонцы ў «Фэйсбуку» галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп, да 75-годдзя з дня народзінаў Уладзіміра Мулявіна (12.01.1941) падрыхтаваны да выдання перапрацаваны і дапоўнены варыянт кнігі «Нота судьбы».

Мяркуючы па ўсім, другое выданне кнігі, верагодна, пад іншай назвай, будзе даволі істотна адрознівацца ад таго, што ўбачыла свет у 2004 годзе, паведамляе «Радыё Свабода».

Як і тады, аўтарам канцэпцыі і рэдактарам-складальнікам кнігі з'яўляецца Людміла Крушынская. Змест новай кнігі, наколькі вядома, быў значна перагледжаны. Так, замест некаторых дзяжурнага характару выказванняў пра Мулявіна асобных дзеячаў культуры і мастацтва з'явіўся шэраг арыгінальных артыкулаў, агульная колькасць фотаздымкаў, сярод якіх ёсць і тыя, што раней не публікаваліся, набліжаецца да паўтысячы. Трапілі ў кнігу аб’ёмам 616 старонак і здымкі нот некаторых песень, напісаныя рукой лідара «Песняроў». Як і раней, кнігу суправаджаюць даведачныя матэрыялы. Гэта пералік дат жыцця і творчасьці Уладзіміра Мулявіна і — новае! — спіс усіх музыкаў, якія ў розныя гады выступалі ў складзе калектыву.

Як можна меркаваць паводле допісу Віктара Шніпа, гэтым разам кнігу рыхтавалі да друку ці не ў пажарным парадку, але гэтымі днямі яе макет быў скіраваны ў друкарню.

Першае выданне «Ноты судьбы», наклад якой аб’ёмам 446 старонак складаў 3000 асобнікаў, хутка знікла з паліц кнігарняў, і пазней кнігу можна было набыць хіба што выпадкова ў букіністаў. Кніга была падрыхтаваная ў рамках ушанавання памяці Уладзіміра Мулявіна. Сярод намечаных мерапрыемстваў значыліся стварэнне фільма і кнігі, прысвечаных памяці лідара «Песняроў», Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва «Песняры», усталяванне мемарыяльнай шыльды і надмагільнага помніка, заснаванне музея, падрыхтоўка мультымедыйнага выдання пра Мулявіна і выданьне анталогіі запісаў калектыву. Апошнія два пункты пастановы былі падрыхтаваныя, аднак так і не дачакаліся тыражавання.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео