BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

За ўшанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскага – 40 базавых штрафу

09.12.2015
За ўшанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскага – 40 базавых штрафу
Фота: "Радыё Рацыя"
Штрафам у памеры 40 базавых велічыняў пакарала праваабаронцу, публіцыста Уладзіміра Хільмановіча суддзя свіслацкага раённага суда Жанна Салагубік.

Абвінавачанні паводле Адміністрацыйнага кодэксу пра яго ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве Уладзімір Хільмановіч не прызнаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Ушанаванне магілаў і помнікаў, даводзіў праваабаронца, не з’яўляецца мітынгам і не вымагае дазволаў ад мясцовай улады. Але яго довады былі праігнараваны суддзёй.

Кажа Уладзімір Хільмановіч пасля разгляду адміністрацыйнай справы:

– Выразна была засведчана ў судзе мая невінаватасць. Я давёў, як паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь, так і міжнароднага заканадаўства, пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, што нічога не парушыў. Таксама я давёў, што выкарыстанне і трыманне ў руках бел-чырвона-белага сцяга не ёсць парушэннем закона. Суддзя фактычна не ўзяла пад увагу ніякія юрыдычныя аргументы, хоць і ўсе паказанні сведак былі на маю карысць, а таксама прагляд відэа і іншыя довады, выкладзеныя мной цягам разгляду адміністрацыйнай справы.

Ніхто са сведкаў-міліцыянтаў, якія былі на судзе, не давёў, што ўдзельнікі дня ўшанавання паўстанцаў 1863 года арганізавалі мітынг. Уладзімір Хільмановіч даводзіў, што такі спосаб ушанавання беларускімі грамадзянамі сваіх герояў больш падобны на экскурсію. Між іншым, праваабаронца нагадаў суду, што мінулагодняе адміністрацыйнае пакаранне яго за дзень ушанавання паўстанцаў 1863 года цяпер чакае адказу ў Жэневе, у Камітэце па правах чалавека ААН. Яшчэ два грамадскія актывісты чакаюць падобнага адміністрацыйнага разбіральніцтва: гэта Вітольд Ашурак ды Віталь Гуляк.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео