BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У цэнтры Мінска абрынуўся гістарычны будынак

08.12.2015
У цэнтры Мінска абрынуўся гістарычны будынак
euroradio.fm
У гістарычным будынку ў цэнтры Мінска, па вуліцы Рэвалюцыйная, 6 абвалілася сцяна. Аварыя адбылася падчас рэканструкцыі дома, якому ўжо больш за 165 гадоў.

Пры будаўнічых работах па ўзмацненні сцен і падмурка абвалілася частка фасаднай сцяны над аркай і дзвярным праёмам на плошчы 15 квадратных метраў, паведамляюць ратавальнікі.

Сёлета на аб'екце ідуць працы па рэканструкцыі з рэстаўрацыяй. Міністэрства культуры ўжо штрафавала прыватную фірму, якая выступае замоўшчыкам працаў, бо будынак быў у нездавальняючым стане.

"Уласнік ужо сплаціў штраф, бо будынак быў у нездавальняючым санітарным стане. Працы там толькі пачаліся", ― распавядае чыноўнік ведамства.

Як піша "Еўрарадыё", цяпер ідзе праверка, хто вінаваты ў абрушэнні сцяны ў гістарычным помніку. Менавіта вінаватыя мусяць аднавіць будынак за свае сродкі, а калі рэстаўрацыя праводзілася з парушэннямі, то магчымыя і санкцыі ў дачыненні да уласнікаў.

"Вінаватыя будуць усё выпраўляць за свой кошт. Калі яшчэ не атрымаюць штрафныя санкцыі за парушэнне парадку правядзення прац", ― тлумачаць у Міністэрстве культуры.

У ведамстве пакуль чакаюць заключэння камісіі, якая паведаміць, хто вінаваты ў здарэнні.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео