BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вокам пярэхадня

06.12.2015 Віктар Шалкевіч, спецыяльна для "ЕўраБеларусi"
Вокам пярэхадня
Вайсковыя могілкі напрыканцы лістапада выглядаюць неверагодна непрыгожа. Нават назва вуліцы, што да іх вядзе, напісаная ў перакладзе на беларускую мову, гучыць фатальна –Чырвоназорачная!

Здавалася, папраўней бы гучала – Чырвоназорная, аде дзе ж, сёння ўсе разумныя, па дзесяць класаў паскончвалі, хто там у каго будзе кансультацыі браць ці чыёй рады слухаць.

 Асабліва непрыгожа выглядае правая  палова могілак, з, аднолькавага выгляду, пафарбаванымі маслянай брыдкай фарбай, часам паламанымі, крыжамі і агароджамі,  з пакрышанымі надмагільлямі.

Крыжы варыліся з вадаправодных трубаў, і хрысціянскі сімвал прыгадваюць даволі адносна, таблічак з імёнамі і прозвішчамі на іх амаль няма. А самыя магілы засыпаныя брудна-жоўтаю ясеневай лістотай і кавалкамі гальля, скачуць па іх і цяўкаюць шэра-чорныя каўкі…

Адным словам, элегічнасці і прыгажосці, якая ўласцівая ўсім крыху занядбаным і напалову закінутым могілкам, тут і спаміну няма, гэтыя, на жаль, хутчэй нагадваюць сметнік.

Нібы стаіць пасярод іх дзейнічаючая царква, павінен там быць і бацюшка, а раз ёсць гаспадар, то гэтая ўся парафія – ягонае. Але  царква абкружаная будаўнічымі прыстасаваннямі, горбамі дошак, відаць, у бацюшкі на сёння ёсць справы больш пільныя і сур’ёзныя.

Вайсковыя могілкі калісь, пэўна, планавалася пераўтварыць у нацыянальны пантэон, нездарма ж тут пахаваныя Колас і Купала, Міровіч і Грыгоніс, генералы і акадэмікі, чырвоныя партызаны і працаўнікі тыпаграфіі імя Сталіна, але, па нейкіх акрэсленых параметрах , могілкі да пантэона не дацягвалі, і іх пакінулі ў спакоі.

Чые яны?

Здаецца , што нічые…

Аднаго дня, у жніўні, бочнаю алейкаю, дзе напачатку яе часам сядзіць дзед  - жабрак з кулямі, увайшоў я на могілкі, і ўбачыў, што да некаторых крыжоў і агароджаў былі дротам прымацаваныя  заламінаваныя паперкі з наступным тэкстам

                               Информация

Согласно акту инвентаризации участков для захоронения кладбища  “Военное “настоящий участок комиссией Мингорисполкома признан неухоженным, а надмогильное сооружение ветхим.

Требуем привести участок для захоронения и надмогильные сооружения в порядок.

В случае невыполнения этого требования по истечении 2-х(двух) лет с даты размещения настоящей информации на участке надмогильные сооружения могут быть демонтированы и утилизированы в соответствии со статьёй 22 Закона Республики Беларусь “О погребении и похоронном деле”

    Дата размещения информации 10 августа 2015 года

                                              Администрация КУП “Спецкомбинат КБО”

Нікаторыя вельмі ветхія магілы былі адмыслова яшчэ пазначаныя крыжыкамі, намаляванымі ружоваю фарбаю.

Наблізіўся я да царквы, і на прыкметным помніку з надпісам…

                        Бянігна Іванаўна Луцэвіч

                           1857-1942

                        Маці народнага паэта Беларусі

                             Янкі Купалы                           

                            Навучыўся я слоў

                            Беларускіх ад маці

                                   Я.Купала

таксама вісела такая паперка з тэкстам…

Ясна, што на наступны дзень яе там не было.Ясна, што яе альбо нехта адказны зьняў альбо нехта патрыятычны сарваў!Толькі ж адлік часу пачаўся з 10 жніўня, і хадзіла прадстаўнічая камісія, якая ацэньвала помнікі не па тым, хто пад імі ляжыць, а па тым, у якім яны стане, і рацыі ёй не адмовіш!

Можна многа чаго казаць з гэтае нагоды, дэманстраваць высокі ўзровень інтэлігентнасці і грамадзянскасці, пафасна і доўга гаварыць…

Мне прымроілася такая жудасная сцэна-апоўначы з магілы устае  Янка Купала, кліча Якуба Коласа, два старыя сябры  накіроўваюцца да месца пахавання Бянігны Іванаўны і пачынаюць нешта там строіць і  прыбіраць…

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео