BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску аднавіла працу кнігарня "Галіяфы"

04.12.2015
У Мінску аднавіла працу кнігарня "Галіяфы"
Радыё Свабода
Кнігарня беларускамоўнай літаратуры "Галіяфы" цяпер размяшчаецца ў Траецкім прадмесці па адрасе: вуліца Старавіленская, 6.

Сёлета ў лютым культурніцкая ўстанова вымушана была пакінуць памяшканне ў будынку на вуліцы Валгаградскай у, куды засялілася напрыканцы 2013 года. Але яшчэ тады кіраўніцтва запэўнівала, што гэта не "пахаванне", а часовае развітанне. Да апошняга дня пляцоўка працавала як творчая прастора, дзе сустракаліся беларускія паэты і пісьменнікі.

Падставай да прыпынення дзейнасці стала новая рэдакцыя закону "Аб гандлі". Паводле яе будынкі, у якіх вядзецца гандаль, павінны быць аформленыя дакументальна, а потым занесеныя ў адмысловы рэестр. Паколькі тагачасны будынак у рэестры не значыўся, гандаль давялося спыніць.

Дырэктар "Галіяфаў" Зміцер Вішнёў мяркуе, што кнігарня мусіць не толькі стаць месцам, дзе можна набыць якасную літаратуру, але і "авангарднай прасторай". "Мы ажывім Траецкае прадмесце, тут будуць ладзіцца разнастайныя імпрэзы і фэсты, а чытачы змогуць сустрэцца з літаратарамі і мастакамі", - сказаў ён.
"Мне падаецца, дзве-тры прыватныя кнігарні для такога еўрапейскага горада як Мінск - гэта вельмі мала. Я лічу, што на кожнай вуліцы ў нас павінна быць па кнігарні!" — мяркуе пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, які наведаў урачыстае адкрыццё "Галіяфаў".

На імпрэзу з нагоды адкрыцця кнігарні прыйшлі і іншыя беларускія літаратары, у тым ліку Адам Глобус і старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч. Паэты Вера БурлакВольга Гапеева, Сяргей Сыс і Андрэй Хадановіч чыталі свае вершы.

Гасцей частавалі кавай і гарбатай, а па заканчэнні афіцыйнай часткі ўсе ахвотныя маглі набыць любыя кнігі з 20%-й зніжкай.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео