BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сёння - міжнародны дзень чытання паэмы "Сымон-музыка"

04.12.2015
Сёння - міжнародны дзень чытання паэмы "Сымон-музыка"
Твор прагучыць на шасці мовах у эфіры міжнароднага радыё " Беларусь".

Арганізатары акцыі радыё "Беларусь" сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа правядуць тэматычны эфір. На працягу дня будуць гучаць урыўкі вядомага твора не толькі на беларускай мове, але і ў перакладзе на рускую, украінскую, казахскую, англійскую і іспанскую мовы ў выкананні журналістаў радыё "Беларусь" і прадстаўнікоў нацыянальна-культурных супольнасцяў краіны, паведаляе БЕЛТА.
Паэма "Сымон-музыка" ўжо 90 гадоў уваходзіць у залаты фонд беларускай літаратуры. Яе вывучаюць у школе, перавыдаюць з ілюстрацыямі вядомых мастакоў. Гэты літаратурны тэкст - крыніца натхнення для творцаў. Паводле яе матываў пастаўленыя тэле- і радыёспектакль, арт-перфомансы, створана сімфанічная партытура, лібрэта оперы, літаратурная кампазіцыя для чытання. Вядомы скульптар Заір Азгур уключыў у комплекс на плошчы Якуба Коласа ў Мінску кампазіцыйную частку Сымона і Ганны - галоўных персанажаў паэмы.
Свой удзел у акцыі пацвердзілі музеі Расіі, Літвы і Украіны, цэнтральная бібліятэка горада Валгаграда і таварыства беларускай культуры "Спадчына" (Друскінінкай, Літва).
Сёлета адзначаецца  90 гадоў з часу, калі паэма "Сымон-музыка" выйшла асобным выданнем.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео