BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Невядомыя ідэолагі ад культуры зачышчаюць мастацкія выставы ад непажаданых карцін

26.11.2015
Невядомыя ідэолагі ад культуры зачышчаюць мастацкія выставы ад непажаданых карцін
Карціна Аляксея Марачкіна "Двубой, альбо супраціў двухгаловаму мутанту"
Хваля цемрашальскай «цэнзуры» накаціла на Беларусь у лістападзе, адразу пасля выбараў прэзідэнта краіны. Першымі яе ўплыў адчулі мастакі і творчыя калектывы.

Так, перад пачаткам выставы “Пагоня” ў Палацы мастацтваў 24 лістапада чыноўнікі з Міністэрства культуры загадалі прыбраць з выставы дзве працы Аляксея Марачкіна «Двубой, альбо супраціў двухгаловаму мутанту» і «Маці Божая Нябеснай сотні», карціну Алеся Пушкіна «Памяці беларусаў, загінулых за Украіну», а таксама працу мастака Віктара Маркаўца. Пазней карціну «Маці Божая Нябеснай сотні» ўдалося адстаяць.

Аднак на наступны дзень з экспазіцыі выставы, па загадзе невядомых чыноўнікаў, знялі яшчэ дзве карціны. Гэта праца Алеся Цыркунова, прысвечаная ўдзелу беларусаў у баях каля Монтэ-Касіна і карціна Уладзіміра Крукоўскага пад назвай «Што ж мы за людзі?».

Чамусьці па-за ўвагай грамадскасці застаўся факт забароны трох фотаработ Георгія Ліхтаровіча за выявы бел-чырвона-белых сцягоў на выставе “Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні”, якая адкрылася 13-га лістапада ў тым жа будынку Палаца мастацтваў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Нібыта чыноўнікаў з Міністэрства культуры напалохалі фотаздымкі, на якіх адлюстравана ўсталяванне крыжа пакутнікаў у 1996 годзе ў Курапатах. Праўда, кажуць, праз дзень работы былі ўсё-ткі выстаўленыя.

Мяркуючы па тэматыцы непажаданых мастацкіх прац, усё нацыянальнае, гістарычнае, усё тое, што можа абудзіць нацыянальную самасвядомасць, гонар за Радзіму, па-ранейшаму раздражняе невядомых ідэолагаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео