BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску можа з'явіцца помнік Васілю Быкаву

24.11.2015
У Мінску можа з'явіцца помнік Васілю Быкаву
Фота Надзеі Бужан, "Звязда"
Цяпер праект фактычна гатовы да рэалізацыі.

Працу выконвалі скульптар Аляксандр Батвінёнак і архітэктар Армен Сардараў, піша "Звязда"

Васіль Быкаў, бы трохі згорбіўшыся, сядзіць у задуменнай позе. Яго рукі, сашчэпленыя разам, ляжаць на працоўным стале ў форме чырвонай пяціканцовай зоркі. Кожная з яе граняў сімвалізуе раскрытую кнігу, унутры якой будуць напісаны цытаты з твораў пісьменніка.

Яшчэ ў 1982 годзе скульптар задумаў кампазіцыю — прысвячэнне франтавікам Беларусі ў якасці сваёй дыпломнай працы. У тым варыянце класік быў апрануты па-вайсковаму і быццам бы даваў прысягу. Праца трапіла на выставу, дзе яе набыла Акадэмія навук. Сучасны ж праект быў задуманы ўжо як помнік.
"Ідэя — у першую чаргу ў папулярызацыі твораў Быкава, — тлумачыць Аляксандр Батвінёнак. — Для гэтага і выкарыстоўваюцца радкі з яго кніг. Гэта праслаўленне Быкава нават не як чалавека, з любымі яго праблемамі і асабістым жыццём, а як аўтара выдатных тэкстаў".

Адным з ініцыятараў праекта стаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.
Манумент плануецца ўсталяваць побач з Домам літаратара на вуліцы Румянцава.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео