BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

БДУ забараніў спектакль пра Тарашкевіча

24.11.2015
БДУ забараніў спектакль пра Тарашкевіча
Пастаноўку паспелі паказаць два разы.

"Спектакль “Бранислав” ОТМЕНЕН!!!" — такое паведамленне ад упраўлення па справах культуры БДУ на дзвярах студэнцкага тэатру "На Балконе" ўбачылі пасля двух ранейшых паказаў акцёры і гледачы спектаклю "Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў", паведамляе "Арт-Сядзіба".

14 лістапада ў студэнцкім тэатры БДУ адбылася прэм’ера спектаклю паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава. Спектакль распавядае пра жыццё і дзейнасць граматыста, навукоўца і грамадскага дзеяча — Браніслава Тарашкевіча.

Аднак паказы спектаклю "Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў", што былі запланаваныя на 18, 20 і 23 лістапада ў тэатры "На Балконе", — былі адмененыя ўпраўленнем па справах культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. 

Рэжысёр пастаноўкі Эльдар Бякіраў распавёў, што цяпер творчы калектыў вымушаны шукаць новую сцэну для далейшага існавання спектаклю.

"Для нас гэта вельмі важная праца, вельмі сакральная і для мяне, і для маіх акцёраў, я ведаю. Шкада, што лёс спектаклю атрымаўся такім. Але спектакль пра Браніслава, і таму ён вытрымае ўсе правакацыі і выпрабаванні. Нягледзячы на той жах, які адбыўся са спектаклем у мурох БДУ, мы вельмі б хацелі, каб нашыя далейшыя імпрэзы атрымаліся добрымі і плённымі. Нам не назвалі канкрэтную прычыну забароны спектаклю. Дакладна магу сказаць, што ў пастаноўцы мы нікога ня крыўдзім і не абражаем", — сказаў Эльдар Бякіраў.

Кажа Аляксей Сапрыкін, які грае Браніслава Тарашкевіча:

"Я аддаў тэатру “На Балконе” больш за 6 гадоў, удзельнічаў у шматлікіх спектаклях і дапамагаў у арганізацыі фэсту “Тэатральны куфар”. А цяпер мяне адтуль проста выганяюць як непатрэбны і адпрацаваны матэрыял. Магу з дакладнасцю сказаць, што адміністрацыя ўпраўлення па справах культуры БДУ цяпер не зацікаўленая ў развіцці тэатральнага кірунку ва ўніверсітэце. І гэта не ідзе на карысць ні студэнтам, ні адміністрацыі, ні акцёрам".

Арганізатарам пастаноўкі вядома, што да забароны мае дачыненне намеснік начальніка ўпраўлення па справах культуры БДУ Андрэй Рында. Неабыякавых гледачоў, якія не змаглі трапіць на спектакль, а таксама прадстаўнікоў СМІ просяць наўпрост тэлефанаваць яму ва ўпраўленне і пытацца пра прычыны забароны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео