BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“CHOICE-Беларусь: Спадчына і сучаснасць”: завершаны першы этап адбору ўдзельнікаў праграмы

18.11.2015
“CHOICE-Беларусь: Спадчына і сучаснасць”: завершаны першы этап адбору ўдзельнікаў праграмы
Каардынацыйная каманда міжнароднай праграмы “CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement” падсумоўвае 1-ы этап конкурсу прапаноў: з 60 заявак 15 праходзяць у 2-і тур.

«Праца па адборы стала няпростай, але выключна цікавай, за што найперш трэба падзякаваць самім заяўнікам, многія з якіх – моцныя фігуры ў культуры краіны, якія ведаюць праблемы культуры з практыкі і здольныя прапанаваць цікавыя ідэі», - зазначае каманда “CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць”.

Нагадаем, старт праграмы, якую ў нашай краіне ладзяць Асацыяцыя агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь", адбыўся ў сярэдзіне верасня. За трапнай англамоўнай абрэвіятурай хаваецца двухгадовы праект па ахове і пераасэнсаванні культурнай спадчыны і ўзмацненні арганізацыйнага патэнцыялу грамадскіх культурніцкіх арганізацый: "CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement".

Беларуская частка праекта грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Мэты: надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыў па ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.

Па сваёй праблематыцы пададзеныя 60 праектаў пацвердзілі некалькі актуальных патрэб у сацыякультурным полі Беларусі: павышэнне культуры памяці, захаванне традыцыйных творчых практык; сістэматызацыя і практычнае выкарыстанне як шырокіх, так і вузкіх гістарычна-культурных дадзеных; забяспечанне онлайн-даступнасці ўжо назапашанай інфармацыі аб беларускай культурнай спадчыне; фармаванне стратэгій мясцовага развіцця на аснове моцнай культурнай ідэнтычнасці і павышэнне якасці жыцця сродкамі культуры.

Усе пададзеныя на конкурс творчыя канцэпцыі прайшлі падрабязны аналіз і былі разгледжаныя 5 экспертамі. Разгляд праектаў адбываўся паводле спецыяльна распрацаванай сістэмы ацэнкі па наступных крытэрах: рэлевантнасць, прагназуемая эфектыўнасць адносна прыарытэтаў праграмы і рэалізуемасць праекта у абазначаных часовых і рэсурсных рамках.

У 2-гі тур адбору запрашаюцца 15 заяўленых крэатыўных канцэпцый

Геаграфія праектаў, што прайшлі прамежкавы адбор, – ахоплівае ўсю нашу краіну: абласныя гарады, некаторыя рэгіянальныя цэнтры, а таксама асяродкі, створаныя сталічнымі супольнасцямі ў рэгіёнах. Спектр тэмаў падтрыманых крэатыўных канцэпцый вельмі шырокі: гэта як матэрыяльная, так і нематэрыяльная культурная спадчына, мастацтва (ад народнага да сучаснага), дызайн, тэатр і іншыя сцэнічныя практыкі, спадчына мастацкіх школ і этнічных супольнасцяў, праца з культурным ландшафтам і музейная педагогіка.

Кожная з падтрыманых канцэпцый адлюстроўвае не толькі культурную спадчыну Беларусі, але і сучасныя выклікі, якія стаяць перад усімі намі, яе нашчадкамі. Гэта выклікі інтэрпрэтацыі, пераасэнсавання і ўвядзення здабыткаў культуры ў сацыякультурны кантэкст, ва ўжытак грамадствам.

Конкурс быў надзвычай высокім. На жаль, шэраг цікавых і перспектыўных праектаў не змаглі пераадолець гэты бар’ер, але каардынацыйная каманда праграмы зацікаўлена ў развіцці стасункаў і захаванні сувязяў з нашымі заяўнікамі. Арганізацыі, якія не прайшлі па конкурсе ў 2-гі тур, тым не менш, змогуць скарыстацца іншымі магчымасцямі праграмы: знайсці партнёраў ва Украіне, Арменіі, Малдове, атрымаць кансультацыі, прыняць удзел у канферэнцыі, адукацыйных і дыскусійных мерапрыемствах, якія будуць абвешчаныя пазней у праграме на 2016 год.

Заяўнікі праектных канцэпцый, якія прайшлі на 2 этап конкурсу “CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць”, пры дапамозе кансультантаў і трэнераў праграмы працягнуць далейшую інтэнсіўную працу над сваімі праектамі да 20-га студзеня 2016 г. Адбор на 2-ім туры будзе не менш сур’ёзны: толькі з 6-7 праектамі будзе працягнутая праца. Тым не менш, для ўсіх 15 пераможцаў першага тура ёсць дзве дадатковыя магчымасці:

атрымаць важны досвед арганізацыйнай ацэнкі і фармавання стратэгіі развіцця пад куратарствам кансультанта;

прыняць удзел у прафесійных семінарах і міні-стажыроўках у профільных арганізацыях у Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі.

Усе 60 удзельнікаў конкурсу атрымаюць лісты з каментарамі па сваіх праектных канцэпцыях ад экспертаў “CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць” да 20 лістапада ўключна.

Плёну і творчасці,

Каманда “CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць”.


 


 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео