BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гродзенскія прадпрымальнікі гатовыя спыніць працу

17.11.2015
Гродзенскія прадпрымальнікі гатовыя спыніць працу
У Гродне прадстаўнікі упраўлення гандлю аблвыканкама праводзяць штотыднёвыя інфармацыйныя сустрэчы з мясцовымі індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія гандлююць на рынках горада.

Мэта чынавенства – пераканаць прадстаўнікоў дробнага бізнесу пачынаць з новага года супрацу з мясцовымі аптовымі пастаўшчыкамі, паведамляе «Радыё Рацыя». Індывідуальныя прадпрымальнікі горада над Нёманам, а гэта каля 5.000 чалавек, маюць намер у адказ спыніць з новага года працу: з 1 студзеня ім забароняць гандляваць без сэртыфікатаў якасці. Акрамя таго, забарона будзе датычыць і назапашанага тавару:

– Нам абяцалі склады, абяцалі дакументы. 1 студзеня набліжаецца, а нічога не зроблена, нічога няма.

Ала Лебедзева, намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама:

– Калі ёсць цікавасць іншага боку, нам таксама гэта цікава, бо гэта нашыя кліенты. Мы з імі працуем. Гэта не значыць, што толькі сёння мы вырашылі з імі працаваць.

У выпадку, калі ўлады не адменяць непапулярную пастанову, гарадзенскія прадпрымальнікі маюць намер правесці пратэстныя акцыі і такім чынам спрабаваць адстаяць сваё права на працу. З гродзенскімі прадпрымальнікамі працуюць некалькі незалежных прафсаюзаў, якія маюць намер дапамагчы ў арганізацыі пратэстаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео