BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску адкрыўся візавы цэнтр пасольства Італіі

16.11.2015
У Мінску адкрыўся візавы цэнтр пасольства Італіі
Ён размясціўся ў бізнэс-цэнтры "Няміга Сіці".

Візавы цэнтр, які адкрыўся сёння раніцай, — не дыпламатычная ўстанова. Яго мэта — дапамагаць грамадзянам Беларусі, якія маюць намер наведаць Італію. Супрацоўнікі цэнтру кансультуюць наведнікаў, прымаюць анкеты, бяруць адбіткі пальцаў і праводзяць усе іншыя неабходныя аперацыі. За гэта беларусы мусяць аплаціць паслугі цэнтра ў памеры каля 19 еўра. Гэтыя грошы дадаюцца да кошту візы, які складае 60 еўра, удакладняе "Радыё Свабода".

Італьянскія візавыя цэнтры плануецца таксама адкрыць у Гомелі і Брэсце.

Візавыя цэнтры ў Беларусі ўжо маюць Вялікабрытанія, Літва і Латвія. У першым квартале 2016 года запланавана адкрыццё візавых цэнтраў Польшчы.

Існаванне візавых цэнтраў не азначае, што ахвотныя атрымаць візу павінны звяртацца па яе толькі сюды. Па-ранейшаму працуюць і консульскія аддзелы пасольстваў.

Паводле статыстыкі, Беларусь — чацвёртая краіна ў свеце па колькасці заяўнікаў на шэнгенскія візы. Па гэтым паказніку яна саступае толькі Кітаю, Расіі і Казахстану, дзе жыве нашмат больш людзей.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео