BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Калі я замаўчу, пастаўце мне валун сівы і крыж на валуне… "

16.11.2015
"Калі я замаўчу, пастаўце мне валун сівы і крыж на валуне… "
Фота: "Наша Ніва"
На магіле Рыгора Барадуліна ва Ушачах помнік усталёўвалі пры дапамозе авіяцыі.

Валун на магілу народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўзяты ў весцы Кублічы, з радзімы Васіля Быкава.

Вага валуна 2,5 тоны. Надпіс на валуне "Рыгор Барадулін. Сын. 1935—2014". Аўтар — Ігар Засімовіч. Вакол помніка, паводле задумы скульптара, знаходзяцца жорны. Даставіць такі цяжкі помнік на магілу звычайным транспартам было немагчыма, бо пахаваны Барадулін усярэдзіне могілак, піша "Наша Ніва".

Таму дастаўку ажыццяўляе авіяцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Да справы спрычыніліся палкоўнік Алег Якаўлеў, першы намеснік кіраўніка авіяцыі МНС палкоўнік Тадэвуш Курсевіч, старшыня Ушацкага райвыканкама Віктар Родзіч, дырэктар камунальнага ўпраўлення райвыканкама Аляксандр Лосеў.

У 1995 г. Рыгор Барадулін напісаў верш "Прашэнне"

Калі я адыду, пастаўце мне
Валун сівы і крыж на валуне.
Засведчыць крыж,
Што адышоў з імшой
Паганец кшчоны,
Уніят душой.

Крумкач, як чорны плач,
На валуне
Спачне, і значыць,
Памяне мяне.

I стрыж, як крыж здранцвелы,
Прамільгне,
Цень студзячы ў труне
На самым дне.

Калі я замаўчу, пастаўце мне
Валун сівы і крыж на валуне…

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео