BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь збіраецца абараняцца ад НАТО

16.11.2015
Беларусь збіраецца абараняцца ад НАТО
Міністр абароны ацаніў прысутнасць НАТО каля межаў Беларусі як ваенную небяспеку.

Узмацненне ваеннай актыўнасці НАТО паблізу межаў Беларусі расцэньваецца як ваенная небяспека. Пра гэта заявіў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў у праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь-1", якая была паказана вечарам 15 лістапада.

"Трэба разумець, што на сёння ў Рэспублікі Беларусь на паўночным захадзе дзве дзяржавы НАТО, на захадзе — дзяржава НАТО. І размяшчэнне паблізу нашых межаў баз, складоў для забеспячэння дзеянняў груповак войскаў, што яны зараз вырабляюць, гэта, вядома, з'яўляецца пэўнай небяспекай. Але, напэўна, казаць пра тое, што ёсць ваенная пагроза — яе няма", — цытуе міністра "Наша НІва" са спасылкай на БелаПАН.

"Зараз мы разглядаем гэта як ваенную небяспеку, — зазначыў Раўкоў. — І, вядома, прымаем пэўныя меры, каб адэкватна на гэта рэагаваць. У тым ліку на павелічэнне інтэнсіўнасці аператыўнай і баявой падрыхтоўкі на сумежнай тэрыторыі".

Паводле слоў кіраўніка Мінабароны Беларусі, краіна ідзе па шляху не толькі гатоўнасці да абароны сваімі сіламі і сродкамі, але і бярэ актыўны ўдзел у двухбаковых і шматбаковых саюзах — Саюзная дзяржава, Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецыі і Садружнасць Незалежных Дзяржаў.

Міністр запэўніў, што "ўзаемадзеянне ва ўсіх гэтых саюзах носіць цалкам абарончы характар, каб абараніць нашы нацыянальныя інтарэсы, нашу тэрыторыю, выканаць саюзніцкія абавязацельствы".
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео