BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Свіслацкага актывіста чакае суд за Дзень памяці паўстанцаў

12.11.2015
Свіслацкага актывіста чакае суд за Дзень памяці паўстанцаў
10 лістапада да грамадскага актывіста са Свіслачы Юрыя Глебіка заявілася тройка прадстаўнікоў міліцыі з мясцовага РАУС.

Яны паведамілі, што ў дачыненні да актывіста складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне. 31 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы прайшоў традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863 года, на які з розных гарадоў Беларусі прыехала больш за сто чалавек. Міліцыя здымала ўдзельнікаў Дня памяці на відэа. У той дзень затрыманняў не было, паведамляе «Радыё Рацыя».

Па словах Юрыя Глебіка, праграма сёлетняга мерапрыемства была традыцыйнай:

– Пакуль склалі пратакол за ўдзел у масавым мерапрыемстве. Невядома ці будуць перадаваць справу ў суд. Пакуль я першы, там яшчэ невядома. Проста ў Свіслачы хутчэй даходзіць, бо тут менш людзей жыве, а больш міліцыянтаў. Потым у Гародні будзе ці там далей. Ці яны менш загружаныя дык. Няма яшчэ позвы пакуль.

Падпісваць пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне Юрый Глебік адмовіўся. Нагадаем, што год таму менавіта на яго таксама першым быў складзены аналагічны пратакол, і актывіст быў аштрафаваны. Пасля ў розных судах Беларусі ў Свіслачы, Гародні, Кобрыне, Ваўкавыску, Лідзе і Шклове былі аштрафаваныя яшчэ 17 удзельнікаў Дня памяці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео