BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ігар Мельнікаў: Нам патрэбная беларусацэнтрычная ідэялогія, а не савецкі погляд на сваё мінулае

07.11.2015
Ігар Мельнікаў: Нам патрэбная беларусацэнтрычная ідэялогія, а не савецкі погляд на сваё мінулае
Нават у самой Расіі, дзе і адбыўся Кастрычніцкі пераварот, 7 лістапада афіцыйна не адзначаюць ужо больш за 10 год, Беларусь – адзіная на постсавецкай прасторы, дзе гэты дзень – дзяржаўнае свята.

У суседніх Літве і Польшчы працэс дэкамунізацыі дайшоў да лагічнага завяршэння – можна патрапіць пад крымінальны пераслед нават за дэманстрацыю камуністычнай сімволікі. Украіна таксама на заканадаўчым узроўні абвесціла дэкамунізацыю. Расія з 1996 года па 2004-ы адзначала 7-га лістапада Дзень згоды і прымірэння, а з 2005 года святку Дзень народнага адзінства. Беларусь жа тут застаецца пацверджаннем устойлівага меркавання пра краіну-камуністычны запаведнік, бо ў нас 7 лістапада – дзяржаўнае свята.

На думку гісторыка Ігара Мельнікава, «Беларусі безумоўна патрэбна дэкамунізацыя». Пры гэтым ён адрознівае дзве формы беларускага сантыменту да перыяду знаходжання ў СССР: «павага да некаторых элементаў гісторыі Савецкага саюза, да народу, які зведаў Вялікую Айчынную вайну, да подзвіга жаўнераў гэтай краіны, і настальгія па «саўку», падчас якога былі рэпрэсіі, Афганістан, карупцыя, дэфіцыт і г.д.». «Гэтыя моманты варта падзяляць, захаваць павагу да таго, что сапраўды з'яўляецца часткай беларускай гісторыі, і асудзіць, прызнаць злачынствам, тое што і было сапраўды злачынным. Беларусаў знішчалі ў Курапатах, у турмах, ліквідавалі беларускую інтэлігенцыю - гэта ж менавіта дзеянні бальшавікоў, іх сістэмы, - кажа ў інтэрв'ю Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» Ігар Мельнікаў. - Нават у бытавым сэнсе СССР быў краінай не для людзей. Нормай была адсутнасць звычайных бытавых рэчаў у крамах у 70-80-я гады. Новае пакаленне, зразумела, з цяжкасцю гэта можа сабе нават уявіць – а ў СССР гэта было нормай. І, да таго ж, захоўваць павагу да краіны, якую ўсе баяліся, таксама лічу няправільным».

Ігар Мельнікаў падкрэслівае, што дэкамунізацыя ў першую чаргу павінна закрануць гісторыю як навуковую галіну, а праз яе і ўсё астатняе: «Гэтага сапраўды не хапае ў Беларусі і гэта варта было б зрабіць. Праблема ў тым, што ўсе нашы суседзі па-іншаму разглядаюць гэты перыяд гісторыі, бо краіны Балтыі былі ў складзе СССР менш на 20 год, чым Беларусь, і гэтага ім хапіла. А нам не хапіла гэтых міжваенных двух дзесяцігоддзяў як прышчэпкі ад глыбокай саветызацыі. Гэтыя гады былі нават у нейкім сэнсе ва ўкраінцаў, бо Заходняя Украіна захавала і паглыбіла нацыянальныя пачаткі, а Заходняя Беларусь знаходзілася ўсё ж такі пад уздзеянням паланізацыі, нацыянальнага там было мала, таму заходняя беларушчына глядзела на Мінск. І тое, што нам не хапіла тых двух дзесяцігоддзяў, адчувалася і ў 90-я гады, адчуваецца і сёння ў фарміраванні нацыянальнай ідэялогіі, у якой, на жаль, зашмат савецкага, хаця Савецкага саюза не існуе і існаваць не будзе. Нават сённяшняя Расія будуе сваю нацыянальную ідэялогію больш на імперыі Раманавых, чым на савецкай імперыі».

«Сярэдняе пакаленне не расло на моцным нацыянальным падмурку, яно зараз – за стабільнасць. Каб без пераменаў і ўсё каб было «нармальна». Але праблема ў тым, што людзі не разумеюць, што моцную незалежную краіну можна пабудаваць толькі на нацыянальным падмурку. Беларусі, лічу, бракуе ідэялогіі, збудаванай на беларусацэнтрычным поглядзе, прашу не блытаць з нацыяналізмам – у нас гэта не атрымаецца, беларусы больш схільныя на інтэрнацыянальных поглядаў, скажам так. Але калі б погляд быў на гісторыю і культуру з беларускага пункту гледжання – у краіне даўно было б ужо ўсё насамрэч нармальна. Але ў нас ці людзі самі даходзяць да беларушчыны, ці як былі – тыя ж вайскоўцы з Расіі і іх семьі – так і застаюцца, у прынцыпе, савецкімі людзьмі. Усе, што звязанае з беларускім, нацыянальным, яны атаясамляюць з Пазьняком і Плошчай, з нейкім разбурэннем, таму трэба даносіць праз фільмы, перадачы, кнігі неабавязкова адно нешта кепскае пра Савецкі саюз, але даваць цалкам нашу мінуўшчыну, поўнай карцінай – з кепскім і добрым для краіны Беларусь», - лічыць гісторык.

Пры гэтым, падкрэслівае Ігар Мельнікаў, «важна, каб ва ўладзе зразумелі, што праца гісторыкаў, у тым ліку незалежных, не скіраваная супраць дзяржавы, яна - для беларускага грамадства, для краіны, для Беларусі». «Гэта тычыцца, зазначу, не толькі працы над савецкім перыядам гісторыі, але і над гісторыяй Сярэднявечча, перыяду ВКЛ і Рэчы Паспалітай, перыяду знаходжання ў Расійскай імперыі. Каб беларусы не думалі, што іх гісторыя пачынаецца з 1919 года», - зазначае Ігар Мельнікаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео