BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У памяць паўстанцаў Каліноўскага каля 100 чалавек прайшлі па Свіслачы з бел-чырвона-белымі сцягамі

01.11.2015
У памяць паўстанцаў Каліноўскага каля 100 чалавек прайшлі па Свіслачы з бел-чырвона-белымі сцягамі
Удзельнікі акцыі ўшанавання прайшлі па вуліцах горада пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

31 кастрычніка ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) прайшла акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага. Сёлета арганізатарамі выступілі Партыя БНФ і свіслацкія актывісты Партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».

Як расказаў «Салідарнасці» адзін з удзельнікай мерапрыемства Зміцер Салошкін, у Свіслач прыехала каля 50 мінчукоў. Яшчэ столькі ж было ўдзельнікаў з Гродзеншчыны — Свіслачы, Гродна, Ліды ды іншых гарадоў.

Фота Алеся Зайцава

Па словах суразмоўцы, людзі вольна прайшлі па вуліцах Свіслачы, некаторыя з удзельнікаў неслі бел-чырвона-белыя сцягі. Міліцыянты пры гэтым не перашкаджалі ўдзельнікам акцыі, абмежаваўшыся фіксацыяй удзельнікаў акцыі на відэа.

Фота Змітра Салошкіна

Акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага адбываецца штогод 31 кастрычніка. Мерапрыемства таксама прымеркавана да дня нараджэння Віктара Каліноўскага - ідэолага вызвольнага паўстання 1863 года.

У праграму ўваходзіць наведванне мястэчка Якушоўка, былога радавога гнязда роду Каліноўскіх.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео